Таццяна Яўгенаўна Ра́зіна (, г. Няміраў, Вінніцкая вобласць, Украіна — ) — беларускі мастак.

Біяграфія Скончыла ў 1935 годзе Адэскі мастацкі інстытут. З 1936 года працавала на кінастудыях «Мастэхфільм» і мастацкіх фільмаў у г. Адэса (Украіна). З 1941 года ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры.

Члены Беларускага саюза мастакоў з 1946 года.

Творчасць Працавала ў галіне сцэнаграфіі, а таксама ў станковым жывапісе. Найбольш значныя работы — эскізы дэкарацый да спектакляў «Тры апельсіны» К. Гоцы (1946), «Дні нашага нараджэння» І. Мележа (1958), «Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча (1959), опер «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага (1948), «Машэка» Р. Пукста (1957), «Сцяпан Разін» (1971). Лепшым сцэнаграфічным творам уласцівы рамантычная сімволіка, імкненне выявіць атмасферу часу і дзеяння лаканічнай дэталлю. Аўтар станковых твораў: пейзажы «Возера Нясвіж» (1954), «У садзе» (1960); нацюрморты: «Восеньскі нацюрморт» (1956), «Кветкі ў кошыку» (1960), «Кветкі ў вазе» (1962), «Сашыны цацкі» (1966) і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Постаці Адэскай кінастудыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці Катэгорыя:Мастакі СССР