Сергій (Акімаў) (свецкае імя: Віталій Віктаравіч Акімаў; нар. , Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі свяшчэннік, багаслоў. Доктар багаслоўя (2014), дацэнт (2004). Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі.
Біяграфія Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (спецыяльнасць «Тэалогія», 1995), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (аспірантура, спецыяльнасць «Тэалогія», 1999), Агульнацаркоўную аспірантуру і дактарантуру імя свв. Кірыла і Мяфодзія (Масква, дактарантура, 2013).
Быў клірыкам у Свята-Духоўным кафедральным саборы, выкладчыкам Мінскай духоўнай семінарыі (з 1999, выкладчык), Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (1999—2004, факультэт тэалогіі, кафедра багаслоўскіх дысцыплін, дацэнт), Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2004, кафедра біблістыкі і хрысціянскага веравучэння, дацэнт), Мінскай духоўнай акадэміі (з 2011, кафедра біблістыкі і багаслоўя, загадчык кафедры, у 2012—2014 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 2014 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: біблістыка; гісторыя старажытнага Блізкага Усходу; гісторыя ранняга хрысціянства.
Узнагароджаны граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2018) «за працы па адраджэнні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі)».
Літаратура Библейская книга Екклесиаста в контексте литературы мудрости Древнего Египта : диссертация … доктора богословия : защищена 08.11.2013 / Акимов Виталий Викторович. — Христианское богословие и греко-римская образованность и культура в наследии святителя Григория Назианзина : диссертация … кандидата богословия : защищена 04.06.1999 / Акимов Виталий Викторович. — Санкт-Петербург, 1999. Вселенские соборы / В. В. Акимов. — Минск, 2013. Литургика / В. В. Акимов. — Минск, 2011.
Спасылкі Сергий, архимандрит (Акимов Виталий Викторович)
Катэгорыя:Рэктары Мінскай духоўнай акадэміі Катэгорыя:Дактары багаслоўя Катэгорыя:Праваслаўныя багасловы Беларусі Катэгорыя:Архімандрыты Катэгорыя:Манахі Беларускай праваслаўнай царквы