Юрый Аляксеевіч Са́рычаў (, — ) — беларускі акцёр і рэжысёр тэатра лялек. Заслужаны артыст Беларусі (1990).
Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1975 годзе. У 1975—1986, 1989—1992 і 1996—1997 акцёр, у 1987—1989 рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, у 1992—1993 рэжысёр-пастаноўшчык Брэсцкага абласнога тэатра лялек, у 1994—1996 гадах галоўны рэжысёр Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка» (г. Маладзечна).
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1980 года.
Творчасць Для акцёрскага мастацтва Сарычава характэрны псіхалагічная дакладнасць і яркая характарнасць. Найбольш поўна талент праявіўся ў спектаклях для дарослых.
Сярод роляў: Гефест («Хачу быць богам» А. Вярцінскага), Мядзведзь, Ілья Мурамец («Датрэціх пеўняў» В. Шукшына), Калібан («» У. Шэкспіра), Паэт («Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» П. Нэруды), Анёл А («» І. Штока) і інш. Паставіў спектаклі: «Церам-Церамок» С. Маршака (1985), «» А. Гайдара (1987), «» Л. Філатава (1988), «Васіліса Прыгожая» С. Пракоф’евай і Г. Сапгіра (1990) у дзяржаўным тэатры лялек; «Доктар-Айбаліт» (1992), «Янка-ўдалец і нячыстая сіла» І. Сідарука (1993) і інш. ў Брэсцкім тэатры лялек; «Меч анёла» Сідарука (1994), «Незвычайныя спаборніцтвы» Я. Спяранскага (1995), «Снежная каралева» Х. К. Андэрсена (1995), «Доктар-Айбаліт» Карастылёва (1996) у тэатры лялек «Батлейка».
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Лялечнікі Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Катэгорыя:Постаці Брэсцкага абласнога тэатра лялек Катэгорыя:Постаці Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка»