Ала Сяргееўна Ельяшэ́віч (нар. 27 мая 1949, г. Мінск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым (1999).
Біяграфія У 1971 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драмы і кіно» (курс У. А. Маланкіна). З 1972 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
У 2020 годзе засталася сярод 13 акцёраў трупы, якія не сышлі ў жніўні з тэатра ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, жорсткага разгону пратэстоўцаў, катаванняў затрыманых, ціску на тэатр і звальнення дырэктара Паўла ЛатушкіУ Купалаўскі спрабуюць набраць трупу з акцёраў абласных тэатраў і студэнтаў.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1976 года.
Творчасць У бягучым рэпертуары (2020) выконвае ролі: Бона Сфорца («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава); Таіса («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіча).
Спасылкі Старонка на сайце Купалаўскага тэатра
Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі