Серафім Антонавіч Андраюк (, в. , Бельскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер у Падляскім ваяводстве, Польшча — ) — беларускі літаратуразнавец, крытык. Кандыдат філалагічных навук (1966). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1994).
Біяграфія Нарадзіўся 10 сакавіка 1933 года ў в. Градалі Бельскага павета Беластоцкага ваяводства ў сялянскай сям’і. З 1945 года разам з бацькамі жыў у в. Бербашы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1957 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй школе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. У 1965 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1966—1981 гадах — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. У 1981—1993 гадах — галоўны рэдактар, у 1993—1996 гадах — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. Жыў у Мінску.
Памёр 4 красавіка 2022 годаПамёр беларускі літаратуразнавец Серафім Андраюк.
Творчасць Дэбютаваў у друку як крытык і літаратуразнавец у 1964 годзе. Друкаваў рэцэнзіі і артыкулы па пытаннях гісторыі беларускай савецкай літаратуры і сучаснага літаратуранага працэсу. Даследаваў творчы і жыццёвы шлях пісьменнікаў І. Пташнікава, Б. Сачанкі, І. Мележа і іншых беларускіх літаратараў. Выдаў манаграфіі «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), зборнікі крытычных артыкулаў «Вывяраючы жыццём» (1976), «Жыць чалавекам» (1983), нарыс творчасці І. Пташнікава «Чалавек на зямлі» (1988). Прымаў удзел у працы над калектыўнымі манаграфіямі «Стыль пісьменніка» (1974), «История белорусской советской литературы» (1977), «Сучасная літаратура: каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку» (2008), шматтомнай «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» (1999—2014).
Складальнік, аўтар прадмоў і каментароў да кніг серыі «Беларускі кнігазбор», прысвечаных пісьменнікам Ц. Гартнаму, К. Крапіве, І. Мележу, Я. Брылю, А. Кулакоўскаму.
Выбраная бібліяграфія
Упершыню надрукаваны ў 2013–2016 гадах у часопісе «Тэрмапілы» за нумарамі 17, 19, 20, 21.
Узнагароды Літаратурная прэмія імя Івана Мележа (1984) за кнігу «Жыць чалавекам».
Літаратура
Чыгрын С. Серафім Андраюк. Даследчык беларускай прозы і крытыкі // З беластоцкай зямлі / Пад.рэд. Я.Вапы — Białystok: Offset Print, 2008. 308 с. ISBN 978-83-925904-5-3.
Спасылкі Алесь Марціновіч. Жыў чалавекам
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства) Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі