Плошча Перамен, таксама вядомая як двор перамен і плошча ды-джэяў перамен — неафіцыйная назва двара ў Мінску на скрыжаванні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскага тракта. Утварылася ў жніўні 2020 года, падчас пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў. Асноўнай часткай двара з’яўляецца дзіцячая пляцоўка, абсталяваная на сродкі жыхароў суседніх дамоў.
У сярэдзіне жніўня 2020 года на сцяне вентыляцыйнай будкі ў цэнтры двара невядомыя стварылі партрэты гукааператараў з Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Кірыла Галанава і Уладзіслава Сакалоўскага, якія незапланавана ўключылі запіс песні Віктара Цоя «Перемен!» на афіцыйным мерапрыемстве 6 жніўня 2020 года ў Кіеўскім скверы. Мурал з выявай гукааператараў, пачынаючы з сярэдзіны жніўня 2020 года, шмат разоў замалёўвалі супрацоўнікі камунальных службаў, а жыхары навакольных дамоў адмывалі або стваралі наноўнайти в Минске «Площадь перемен». На Яндекс.картах появилось легендарное место // Telegraf.by. Пэўны час у верасні 2020 года над будкай вісела шыльда з надпісам «Площадь Перемен»https://belisrael.info/?p=25398.
З канца жніўня да пачатку лістапада 2020 года жыхары суседніх дамоў запрашалі музыкаў на вечаровыя канцэрты, самаадукоўваліся на лекцыях і ўпрыгожвалі прастору нацыянальнай сімволікай.
Забойства Бандарэнкі
11 лістапада невядомыя прыехалі зразаць з плота бела-чырвона-белыя стужкі. Падчас спрэчак з невядомымі 31-гадовы мінчук Раман Бандарэнка зрабіў нейкую заўвагу. Па сведчаннях відавочнікаў, адзін з невядомых агрэсіўна спытаў у яго «Ты чаго дзёрзкі такі?» і моцна штурхануў Рамана. Той ударыўся галавой аб дзіцячую горку і ўпаў«В операционную привезли уже в коме». Неизвестные во дворе снимали ленты, избили парня, он в реанимации . Збіццё працягвалі двое іншых невядомых, а пасля панеслі Бандарэнку за рукі і ногі ў мікрааўтобус, які адразу з’ехаўЗагінуў збіты Раман Бандарэнка з плошчы Перамен. Праз некаторы час у была выклікана хуткая дапамога, якая забрала Бандарэнку непрытомнымЗбітага Рамана Бандарэнку з «плошчы Перамен» хуткая забрала з міліцыі непрытомным. Уначы зноў быў апаганены мурал, постаці дыджэяў замаляваныя зялёнай фарбай з выявамі чырвоных зорак.
Раман Бандарэнка паступіў у рэанімацыйнае аддзяленне мінскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі 12 лістапада ў 00.05, дзе яму дыягнаставалі цяжкую закрытую чэрапна-мазгавую траўму, вострыя субдуральныя гематомы на галаве, кровазліццё ў мозг, траўмы мяккіх тканак. Знаходзіўся ў стане комы, была праведзена аперацыя«Ён між жыццём і смерцю»: медык расшыфраваў скарот «ШКГ 4б» з выпіскі збітага Бандарэнкі, але праз цяжкі стан выратаваць мужчыну не ўдалося, ён памёр увечары 12 лістапада.
Адразу пасля весткі пра смерць Бандарэнкі людзі пачалі стыхійна сцякацца да плошчы Перамен, каб ускласці кветкі і запаліць лампадкі. На плошчы сабраліся некалькі тысяч чалавек, які скандавалі «Не забудземся, не даруем», «Мы спынім гэты фашызм»«Все в шоке, понимаете?» Как тысячи минчан несли цветы во «двор перемен» в память об умершем соседе Людзі нясуць і вязуць кветкі да мурала на плошчы Перамен.
Знішчэнне мемарыяла У нядзелю 15 лістапада дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на марш памяці замучанага Рамана Бандарэнкі, запланавы маршрут пралягаў ад станцыі метро «Пушкінская» да «плошчы Перамен». Сілавікі не далі сфармавацца калонам, але людзі масава падыходзілі да народнага мемарыяла. Для разгону пратэстоўцаў у раёне «плошчы Перамен» была сцягнута вялікая колькасць сілавікоў, ужыты святлошумавыя гранаты, вадамёты. Рэшту людзей вакол мемарыяла ўзялі ў атачэнне, частку з іх затрымалі. Сотні чалавек схаваліся ў кватэрах і падвалах дамоў вакол плошчы Перамен, унікаючы арышту. Сілавікі зладзілі аблавы, затрымлівалі тых, хто не быў прапісаны там, правяралі аўто, што выязджалі з падземнага гаража. Ачапленне двара трымалася прыблізна 16 гадзін. Мемарыял быў цалкам вынішчаны, кветкі вывезены на могілкі за горадАсноўнае на гэты момант: людзі на вуліцах ва ўсёй Беларусі, больш за 1000 затрыманых. Сілавікі разграмілі мемарыял на плошчы Перамен. Журналісткі «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова, якія вялі стрым з месца падзеі, былі арыштаваныя, а ў лютым 2021 года прыгавораныя да 2 гадоў зняволенняПольскі прэзыдэнт заклікаў улады Беларусі амніставаць асуджаных журналістак «Белсату» — Радыё Свабода, 18 лютага 2021 г.Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА — Радыё Свабода, 18 лютага 2021 г..
Каталіцкі біскуп Юрый Касабуцкі асудзіў разбурэнне мемарыяла і арыштыБіскуп Касабуцкі: Паводзіны сілавікоў паказваюць павелічэньне страху перад народам :
Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы айцец Сяргей Лепін выказаўся яшчэ больш рэзка, назваўшы барацьбу з мемарыялам «сатанінскім патаптаннем знічоў і абразкоў»Прэс-сакратар БПЦ назваў барацьбу з мемарыяламі Бандарэнкі «сатанінскім».
На нарадзе 17 лістапада 2020 г. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «могілкі і мемарыялы — гэта псіхалагічнае ўздзеянне на насельніцтва»Лукашэнка — пра мемарыял Бандарэнкі: спартовую пляцоўку ператварылі ў могілкі, ён таксама зачытаў выказванні Касабуцкага і Лепіна і запатрабаваў, каб праваахоўныя органы далі ім ацэнку. Ужо 18 лістапада Генеральная пракуратура Беларусі абвясціла абодвум іерархам афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння закона, заявіўшы, што іх выказванні «распальваюць нянавісць да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, у тым ліку праваахоўных органаў»Пасьля абурэньня Лукашэнкі генпракуратура вынесла папярэджаньне протаіерэю Лепіну і біскупу Касабуцкаму .
У ноч на 8 мая 2021 г. невядомыя аднавілі мурал «Дыджэяў перамен»Ксения Фрилетова.В Минске восстановили изображение диджеев во дворе на Червякова // Newsbel.by, аднак на ранку таго ж дня ён быў зафарбаваныhttps://belisrael.info/?p=28036. У чэрвені 2021 г. стала вядома, што 14 мая быў затрыманы Васіль Логвінаў, якога разам з іншымі грамадзянамі следчыя органы абвінавацілі ў стварэнні малюнка «Дыджэяў перамен» 7 мая. Паводле следства, ён здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса РБ (хуліганства). Праваабарончыя арганізацыі лічаць В. Логвінава палітычным зняволеным і ў заяве ад 11 чэрвеня 2021 г. запатрабавалі яго вызваленняhttp://spring96.org/be/news/103814.
Вобраз у мастацтве На аснове падзей на «Плошчы Перамен» створана аднайменная фотакніга. Збор сродкаў на яе выпуск здзяйснялі на пляцоўцы Kickstarter.https://www.kickstarter.com/projects/thesquareofchanges/the-square-of-changes-book?ref=ksr_email_backer_pledge_collection_successful Прэзентацыя адбылася 18 жніўня 2022 года ў Варшаве.
Гл. таксама Справа Сцяпана Латыпава Справа «0 праміле» Справа журналістаў Белсата
Катэгорыя:Тапонімы Катэгорыя:Вуліца Чарвякова (Мінск) Катэгорыя:Кахоўская вуліца (Мінск) Катэгорыя:Сморгаўскі тракт Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Катэгорыя:2020 год у Мінску