Гало́ўнае ўпраўле́нне па барацьбе́ з арганізава́най злачы́ннасцю і кару́пцыяй (ГУБАЗіК) () — упраўленне ў Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое актыўна выкарыстоўваецца для правядзення рэпрэсій супраць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі і для задушэння акцый пратэсту. Супрацоўнікі ГУБАЗіК сістэматычна ўжываюць гвалт і катаванні да схопленых, здымаюць на відэа пагромы кватэр праціўнікаў рэжыму, прымушаюць выбачацца на відэакамеру за палітычную і грамадзянскую пазіцыю. Упраўленне таксама займаецца тылавой падтрымкай расійскага ўварвання ва Украіну, якое пачалося ў лютым 2022 года, захоплівае і ўжывае гвалт да людзей за публічную падтрымку Украіны.

Цэнтральны офіс упраўлення размяшчаецца ў былым доме віцэ-губернатара па Рэвалюцыйнай вуліцы, 3.

Асноўныя функцыі

Упраўленне дэкларуе, што ягонымі асноўнымі функцыямі ёсць: супрацьдзеянне карупцыі ў органах дзяржаўнай улады і прыярытэтных галінах эканомікі; барацьба з арганізаванай злачыннасцю, у тым ліку транснацыянальнага і міжнароднага характару; прадухіленне і раскрыццё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў агульнакрымінальнай і эканамічнай накіраванасці, якія здзяйсняюцца арганізаванымі групамі; прадухіленне тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяў; усталяванне і ліквідацыя каналаў незаконнай міграцыі, а таксама выяўленне і прадухіленне іншых злачынстваў, якія здзяйсняюцца членамі арганізаваных груп, сфармаваных па нацыянальнай ці этнічнай прыкмеце альбо якія дзейнічаюць у арганізацыях дыяспар.

Пра гэтым фактычна ўпраўленне таксама выкарыстоўваецца для рэпрэсій супраць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, задушэння масавых пратэстаў і любых форм супраціву. Пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку палітычнага крызісу ў Беларусі, задушэнне пратэстаў і пераслед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, катаванні, а таксама пагромы кватэр і ўстаноў, ёсць асноўным кірункам дзейнасці ўпраўлення.

Гісторыя 28 сакавіка 1991 года ў цэнтральным апараце МУС СССР было заснавана галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцюПриказ Министерства внутренних дел СССР от 28 марта 1991 года № 026 «О создании межрегиональных (региональных) управлений по борьбе с организованной преступностью МВД СССР». У яго структуру ўвайшло міжрэгіянальнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю № 1, якое базавалася ў Мінску і знаходзілася ў аператыўным падпарадкаванні кіраўніцтва МУС БССР.

30 снежня 2003 года Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры МУС Беларусі быў скасаваны. Паўнамоцтвы камітэта і падпарадкаваных яму тэрытарыяльных і на транспарце спецыяльных падраздзяленняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй былі перададзены Міністэрству ўнутраных спраў, галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, упраўленням унутраных спраў аблвыканкамаў, упраўленню ўнутраных спраў на транспарцеУказ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2003 года № 603 «О некоторых мерах по совершенствованию системы органов и подразделений внутренних дел Республики Беларусь». У МУС Беларусі было створана галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

Пасля палітычнага крызісу 2020 года 20 лістапада 2020 года Святлана Ціханоўская абвясціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнання структур ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў сувязі з учыненымі імі злачынствамі ў час задушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі.

У другой палове 2020 года афіцэр ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў перайшоў на бок апазіцыі, перадаў руху за свабодныя выбары вялікі масіў унутранай інфармацыі і з’ехаў з Беларусі. У красавіку 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Лупаносава да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і да штрафу.

Ідэалогію ўпраўлення часта звязваюць з рашызмам і рускім неанацызмам. Супрацоўнікі ўпраўлення захопваюць беларусаў за нацыянальную сімволіку, прымушаюць выводзіць татуіроўкі з нацыянальнай сімволікай, як гербам «Пагоня» або цытатай Янкі Купалы.

Рэпрэсіі за падтрымку Украіны Упраўленне падтрымала Уварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. Так, ГУБАЗіК стварыў шматлікія падробленыя Тэлеграм-боты, якія ўдаюць сябе за сапраўдных ботаў для ініцыятыў у падтрымку Украіны ў гэтай вайне. Праз зварот у падробленыя боты ГУБАЗіК вылічвае і захоплівае актыўных прыхільнікаў Украіны ў Беларусі. 11 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў у Мінску актыўнага рэдактара рускамоўнага раздзела Вікіпедыі Марка Бернштэйна, прычынай стала ягонае актыўнае рэдагаванне старонак пра ўварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе.. 23 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў актывіста Змітра Дашкевіча, а пазней размясціў здымак, на якім палонны стаіць на фоне дзвярэй упраўлення, на дзвярах размешчаныя плакаты з літарамі Z і V у падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну. Упраўленне сістэмна захоплівае і ўжывае гвалт да людзей, якія падтрымліваюць Украіну. У 2024 годзе стала вядома, што тэлеграм-канал «Белорусский силовик», у якім з прарасійскіх пазіцый прапагандуецца вайна ва Украіне, вядзе супрацоўнік ГУБАЗіК.

Структура Першае ўпраўленне (па барацьбе з карупцыяй) Першы аддзел (па прадухіленні супрацьпраўнай дзейнасці ў органах дзяржаўнай улады і кіравання) Другі аддзел (па супрацьдзеянні ўсталяванню кантролю арганізаванай злачыннасці над эканомікай) Трэці аддзел (па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам) Чацвёрты аддзел (па супрацьдзеянні незаконнай трансплантацыі органаў і тканак чалавека і іншым карупцыйным правапарушэнням у сумежных абласцях медыцынскай дзейнасці) Другое ўпраўленне (па прадухіленні і раскрыццю злачынстваў, якія носяць заказны і арганізаваны характар) Першы аддзел (па раскрыцці злачынстваў, якія носяць заказны і арганізаваны характар) Другі аддзел (па прадухіленні супрацьпраўнай дзейнасці «крымінальных аўтарытэтаў» і лідараў крымінальнага асяроддзя) Трэці аддзел (па вышуку ўдзельнікаў арганізаваных груп, якія ўцяклі ад органаў крымінальнага пераследу) Чацвёрты аддзел (па супрацьдзеянні агульнакрымінальнаму эктрэмізму) Трэцяе ўпраўленне (па супрацьдзеянні эктрэмізму) Першы аддзел (па супрацьдзеянні эктрэмізму ў радыкальных грамадскіх і іншых фарміраванняў) Другі аддзел (па супрацьдзеянні эктрэмізму ў этнічных, рэлігійных утварэнняў і незаконнай міграцыі) Чацвёртае ўпраўленне (агентурна-аператыўнай работы і арганізацыі аператыўна-вышуковай дзейнасці) Першы аддзел (агентурна-аператыўнай работы і аператыўна-тэхнічных мерапрыемстваў) Другі аддзел (арганізацыі аператыўна-вышуковай дзейнасці і аператыўнага аналізу) Трэці аддзел (аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў) Чацвёрты аддзел (аператыўна-дзяжурнай службы) Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў Пятае ўпраўленне (па г. Мінску) Шостае ўпраўленне (па Брэсцкай вобласці) Сёмае ўпраўленне (па Віцебскай вобласці) Восьмае ўпраўленне (па Гомельскай вобласці) Дзявятае ўпраўленне (па Гомельскай вобласці) Дзясятае ўпраўленне (па Мінскай вобласці) Адзінаццатае ўпраўленне (па Магілёўскай вобласці)

У структуру ўсіх тэрытарыяльных упраўленняў уваходзяць: першы аддзел (па барацьбе з карупцыяй), другі аддзел (па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю), трэці аддзел (па супрацьдзеянні экстрэмізму), чацвёрты аддзел (агентурна-аператыўнай работы і аператыўнага аналізу).

Начальнікі Сяргей Ігаравіч Рухлядзеў (4 сакавіка 1991 — 14 красавіка 1994)История ГУБОПиК , Уладзімір Мікалаевіч Шафарэнка (12 жніўня 1994 — 13 сакавіка 1998), Міхаіл Міхайлавіч Мядзведзеў (13 сакавіка 1998 — 25 сакавіка 2003), Аляксандр Яўгенавіч Назаранка (2 ліпеня 2003 — 4 студзеня 2008), Алег Анатолевіч Пякарскі (26 лютага 2008 — 4 снежня 2009), Алег Анатолевіч Шаркоў (2010—2011), Альберт Геранімавіч Ляговіч (2012—2014), Мікалай Мікалаевіч Карпянкоў (верасень 2014Сила, с которой необходимо считаться // Журнал «Содружество», № 1 — 2016, С. 17 — 19 лістапада 2020), Андрэй Яўгенавіч Паршын (2021—2022)Главному управлению по борьбе с организованной преступностью и коррупцией МВД Беларуси исполняется 30 лет, Дзмітрый Ковач (некалькі месяцаў у 2022 годзе), Андрэй Валер’евіч Ананенка (з 2022).

Санкцыі 21 чэрвеня 2021 года Галоўнае ўпраўленне было дададзена да санкцыйнага спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за разгортванне спецыялізаваных падраздзяленняў для здзяйснення гвалту супраць пратэстоўцаў, у тым ліку за рэйд у офіс апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, выкраданне Марыі Калеснікавай і ўзяцце пад варту Рамана Пратасевіча. У санкцыйны спіс быў дададзены і былы начальнік упраўлення Мікалай Карпянкоў. У той жа дзень Карпянкоў таксама трапіў пад санкцыі ЕСCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021, Вялікабрытаніі, Канады. 7 ліпеня да санкцый супраць Карпянкова далучылася ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions.

2 снежня 2021 года начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын і іншыя кіраўнікі ўпраўлення патрапілі пад санкцыі ЗША і Канады. Паршын тым самым днём быў уключаны і ў санкцыйны спіс ВялікабрытанііХто трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? Поўны спіс . У 2022 годзе да санкцый супраць Паршына далучыліся ЕС і Швейцарыя.

Летам 2024 года Еўрапейскі саюз і Швейцарыя ўвялі санкцыі супраць кіраўніка ГУБАЗіК Андрэя Ананенкі і дваіх яго намеснікаў.

27 студзеня 2025 года Канада ўвяла санкцыі супраць упраўлення і Ананенкі «ў сувязі з працяглымі грубымі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі, а таксама яго падтрымкай парушэння Расіяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», а Вялікабрытанія пашырыла санкцыі на Ананенку і Бедункевіча.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША