Адэскі нацыянальны марскі ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Гісторыя Універсітэт быў заснаваны ў чэрвені 1930 года як Адэскі інстытут інжынераў воднага транспарту. У 1945 годзе ён быў перайменаваны ў Адэскі інстытут інжынераў марскога флоту. Пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 29 жніўня 1994 года інстытут быў перайменаваны ў Адэскі дзяржаўны марскі універсітэт. Указам Прэзідэнта Украіны ад 26 лютага 2002 года ўніверсітэту быў нададзены статус нацыянальнага.

Структура Факультэт водатранспартных і шэльфавых збудаванняў Факультэт суднабудаўніцтва, інфармацыйных тэхналогій і сістэматэхнікі Факультэт партавога інжынірынгу Інстытут марскога флоту Інстытут марскога бізнесу Марскі гуманітарны інстытут Факультэт па рабоце з замежнымі студэнтамі Чарнаморскі марскі каледж

Спасылкі Афіцыйны сайт установы

Катэгорыя:1930 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Універсітэты Адэсы