Нічы́пар Еўдакі́мавіч Пашке́віч (, Філістава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці — ; Псеўданімы: П. Зелянькоўскі, А. Каліна, К. Кветка, А. Крушына) — беларускі літаратуразнавец, крытык, журналіст.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча. Вучоба перапынілася з-за Другой сусветнай вайны, у 1942 годзе ўступіў у партызанскі атрад імя Катоўскага брыгады «Граза», якая дзейнічала ў Талачынскім раёне. Быў байцом, памочнікам камісара атрада па камсамолу, камісарам атрада. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам талачынскай раённай газеты «Чырвоны хлебароб», а з 1945 года — загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газеты «Віцебскі рабочы». У 1946—1948 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Загадваў аддзелам у газеце «Віцебскі рабочы». У 1951 годзе скончыў завочна гістарычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працаваў у газеце «Звязда» загадчыкам аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі (1951—1956). У 1960 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (Масква). У 1960—1961 гадах — рэдактар аддзела культуры і быту «Экономической газеты», у 1961—1969 гадах — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1969—1972 гадах рэдактар газеты «Правда» па аддзелу прэсы, крытыкі і бібліяграфіі. З 1972 года — першы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Литературное обозрение», з 1974 года — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1976 года — рэктар Мінскага інстытута культуры. У 1979—1987 гадах — галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975 года ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Кандыдат філалагічных навук. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1958 г. Памёр у 2003 годзе.
Творчасць З артыкуламі выступаў ў друку з 1948 года. Аўтар кніг «На шырокіх шляхах жыцця» (1965), «На эпическом направлении» (Масква, 1969).
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Айчыннай вайны II ступені, медалі. Заслужаны работнік культуры БССР (1974). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1966) за кнігу крытычных артыкулаў «На шырокіх шляхах жыцця».
Літаратура Пашкевіч Нічыпар // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1993. — Т. 4. — С. 512—515.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4. — Мінск, 1987. Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.] Т. 8. — Мінск, 1975. Белорусское кино : персоналии. — Минск, 2007. Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2010. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 5. — Минск, 2007.
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Крытыкі СССР Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы» Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны