Рыжскі ўніверсітэт Страдыня ці Рыжскі ўніверсітэт імя П. Страдыньша () — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова медыцынскага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Рызе.

Агульная характарыстыка Быў заснаваны як Рыжскі медыцынскі інстытут у 1950 годзе на аснове медыцынскага факультэта Латвійскага ўніверсітэта. Заснавальнікамі яго сталі выбітны хірург Паулс Страдыньш, першы кіраўнік вучэльні Эрнэстс Буртніекс і профільны міністр Латвійскай ССР Адольфс Краўс.

Першапачаткова ў вучэльні было толькі 2 факультэта - лячэбны і стаматалагічны. У 1951 годзе быў адкрыты таксама фармацэўтычны факультэт. На факультэтах дзейнічала 45 кафедраў.

У цяперашні час у структуры універсітэта 9 факультэтаў, аспірантура і дактарантура, аддзяленне навучання замежных студэнтаў, філіял у Ліепаі і медыцынскі каледж Чырвонага Крыжа.

Спасылкі Сайт універсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рыгі Катэгорыя:1950 год у Латвіі Катэгорыя:Універсітэты Латвіі