Амар-Суэн (; 2048 гг. да н. э. — 2039 гг. да н. э.) — лугаль (манарх) Ура, Шумера і Акада. Трэці прадстаўнік трэцяй дынастыі Ура.

Амар-Суэн з’яўляўся сынам лугаля Шульгі і прыняў трон па спадчыне. Падобна свайму бацьку абагаўляў сябе. Правёў некалькі ваенных кампаній на паўночным захадзе Месапатаміі, у тым ліку на тэрыторыі будучай Асірыі. Разбурыў Урбілум.

Вавілонскія пісцы 2 тысячагоддзя да н. э. паведамлялі, што Амар-Суэн скараціў колькасць свойскай жывёлы для ахвярапрынашэнняў багам. Было прадказана, што яго заб’е бык, аднак ён памёр ад укуса ў нагу.

Спасылкі Кароткая біяграфія Шумерская хроніка падзей Месца пахавання

Катэгорыя:Трэцяя дынастыя Ура Катэгорыя:Абагаўлёныя манархі Катэгорыя:Кіраўнікі Старажытнай Месапатаміі