Барыс Лук’янавіч Саланевіч (, в. Руднікі, Пружанскі павет, Гродзенская губерня — ) — пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік скаўцкага руху, прадстаўнік радавітае сям’і Саланевічаў.

Біяграфія Атрымаў медыцынскую адукацыю. У 1912 уступіў у скаўцкую арганізацыю, дзе дайшоў да звання старшага скаўт-майстра і з’яўляўся намеснікам старшыні скаўтаў Расійскай Імперыі.

З наступленнем Кастрычніцкай рэвалюцыі і прыходам Леніна ў 1917 годзе, скаўцкі рух трапіў пад забарону.

У лістападзе 1920 годзе эвакуіраваўся ў Канстанцінопаль, але неўзабаве вярнуўся ў Крым, дзе працягнуў скаўцкую дзейнасць. Працаваў у Амерыканскім Чырвоным крыжы. Чатыры разы арыштоўваўся за скаўцкую дзейнасць. Пасля арышту 2 чэрвеня 1926 года быў прысуджаны да 8 гадоў у канцлагеры на Салавецкіх астравах, але ў 1928 годзе ў сувязі з прагрэсіруючым захворваннем вачэй быў перанакіраваны адбываць ссылку спачатку ў Сібір, потым у Арол.

У 1932 годзе быў арыштаваны разам з жонкай Ірынай Пелінгер, братам Іванам Саланевічам і яго сынам Юр’ем пры спробе збегчы з краіны, адпраўлены ў лагер «Беламорска-Балтыйскі Камбінат».

У верасні 1933 года распачаў спробу здзейсніць уцёкі з Савецкага Саюза праз Карэлію, але быў арыштаваны ў цягніку па дарозе ў Мурманск. Быў асуджаны да папраўчых работ на 8 гадоў у Карэліі. Наступная спроба збегчы стала паспяховаю. У канцы лета 1934 года ўцёк у Фінляндыю, прайшоўшы па лясах і балотах Карэліі каля 150 км.

Пасля двух гадоў жыцця ў Фінляндыі ў 1936 годзе Барыс Саланевіч пераязджае ў Сафію (Балгарыя), дзе ўдзельнічае ў выданні газеты «Голас Расіі», рэдактарам якой быў яго брат Іван. У газеце ён друкуе, у прыватнасці, артыкулы пра гісторыю скаўцкага руху ў Расіі і рэпрэсіі савецкай улады супраць яго.

Супрацоўнічаў з Усерасійскай фашысцкай партыяй Канстанціна Радзаеўскага. У 1938 годзе Барыс Саланевіч пераязджае ў Германію, а ў 1945 годзе ў Бельгію. Там ён з 1950 года выдае часопіс «Радзіма». Пазней пераязджае ў Нью-Ёрк, дзе працягвае выпуск часопіса (да 1978 года).

Апошнія гады жыцця Барыс Саланевіч правёў у ЗША. Памёр у Глен-Коўве на Лонг-Айлендзе. Пахаваны на (прыгарад Нью-Ёрка)Барыс Саланевіч (Boris Solonevich) (1898—1989)Саланевіч Барыс Лук’янавіч (1898).

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім раёне Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Германіі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Балгарыі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Манархісты Расіі Катэгорыя:Спартсмены Расіі Катэгорыя:Публіцысты Расіі Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты XX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты ЗША