Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага профілю, якая знаходзіцца ў Адэсе.
Гісторыя Акадэмія з’яўляецца спадчыннікам традыцый Адэскай школы дзесятнікаў будаўнічай справы Адэскага (Наварасійскага) аддзялення Імператарскага рускага тэхнічнага таварыства ад 1891 года. У 1918 годзе з мэтай падрыхтоўкі інжынераў-будаўнікоў быў створаны інжынерна будаўнічы факультэт у Адэскім політэхнічным інстытуце. Менавіта на яго базе ў 1930 годзе адкрылася вышэйшая навучальная ўстанова будаўнічага профілю — Адэскі інжынерна-будаўнічы інстытут, які за гады свайго існавання неаднаразова мяняў назву. Пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 24 красавіка 1994 года на базе Адэскага інжынерна-будаўнічага інстытута была створана Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры.
Структура Інжынерна-будаўнічы інстытут Архітэктурна-мастацкі інстытут Будаўніча-тэхналагічны інстытут Інстытут гідратэхнічнага будаўніцтва і грамадзянскай інжынерыі Інстытут бізнесу і інфармацыйных тэхналогій
Спасылкі
Афіцыйны сайт установы
Катэгорыя:1930 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Адэсы