Тэафіль дэ Віё (, паміж сакавіком і траўнем 1590, Клерак-ан-Ажнэ — 25 верасня 1626, Парыж), звычайна называны проста Тэафілем, — французскі пісьменнік XVII стагоддзя, прадстаўнік лібертынажу.
Творчасць Вядомасць Тэафілія заснаваная на яго «Пірам і Фісба» (апроч яе, ён напісаў у 1621 г. яшчэ адну — няўдалую — трагедыю, «Pasiphaé»). Буало здзекаваўся з яго «марынізму»; штосьці з яе прыводзіцца ў рыторыках як узор безгустоўнасці; але яна ўсе-такі трымалася на сцэне ажно да Карнеля.
Асноўныя творы
«Пірам і Фісба» (Pyrame et Thisbé) — трагедыя ў 5 актах, напісаная александрыйскім вершам; «Трактат аб несмяротнасці душы» (Traité de l’immortalité de l'âme) — вольны пераклад Платонаўскага «Федона», што чаргуе прозу і верш; «Дом Сільвіі» (La Maison de Sylvie) — 10 водаў у гонар сваіх «адвакатаў»; «Санеты» (Les Sonnets).
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XVII стагоддзя Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі