Міхаіл Станіслававіч Яўне́віч ( — Яўневіч Міхась Станіслававіч // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна) — вучоны ў галіне мовазнаўства і педагог, доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1984), Заслужаны настаўнік БССР (1972).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Кліны (Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе паступіў на літаратурны факультэт Магілёўскага настаўніцкага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны М. С. Яўневіч быў у партызанах. Магілёўскі настаўніцкі інстытут скончыў у 1945 годзе і працягваў вучобу на літаратурным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1947 годзе і працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, дырэктарам Радчыцкай школы ў Столінскім раёне, завучам і дырэктарам у школах Валожына і Барысава. У 1952 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры беларускай мовы Мінскага педагагічнага інстытутаЯўневіч Міхаіл Станіслававіч // Сайт гісторыка-філасофскага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова і ў 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па пытаннях сінтаксісу словазлучэння. Працаваў у інстытуце, займаючы пасады выкладчыка, дацэнта, у 1982—1993 гадах — загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства.
Памёр М. С. Яўневіч 10 студзеня 2010 года.
Навуковая дзейнасць Аўтар і сааўтар больш за 50 навуковых прац па сінтаксісу беларускай мовы, праблемах сінтаксічнай сінанімікі.
Сярод апублікаванага: Некаторыя паралелі ва ўжыванні прыназоўнікавых канструкцый у беларускай і рускай мовах // Працы Ін-та мовазнаўства АН БССР. 1959. Вып. 6; Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове: Прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі з прасторавым значэннем. — Мн., 1977. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы (1987, разам з П. У. Сцяцко, 4-е выд. 2006) Белорусский язык: учеб. для 6-7-х кл. шк. с рус. яз. обучения / М. С. Евневич, В. К. Андреенко. — 12-е изд. — Минск: Народная асвета, 1989. — 302 с., л. ил.; 22 см; ISBN 5-341-00302-0 (У перакладзе)
Быў членам Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа Акадэміі навук Беларусі, старшынёй Спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх дысертацый па беларускай і рускай мовах, методыцы выкладання беларускай мовы ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка, з’яўляўся членам Вучонага савета ўніверсітэта і Савета факультэта беларускай філалогіі і культурыЗнаменитые выпускники. ЕВНЕВИЧ Михаил Станиславович (1922—2010) // Сайт МДУ імя А. А. Куляшова. У 1989—1990 уваходзіў у склад часовых камісій Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў БССР. Прымаў удзел у падрыхтоўцы Закона БССР «Аб мовах у БССР», Дзяржаўнай праграмы беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР, у рабоце Дзяржаўнай камісіі па ўдасканаленню беларускага правапісу.
Узнагароды і званні Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)Михаил Станиславович Евневич // ОБД «Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.» . Медаль Францыска Скарыны (1992). Дзяржаўная прэмія БССР 1990 года за стварэнне падручнікаў для 6—9 класаў на беларускай мове. Заслужаны настаўнік БССР (1972).
Літаратура
Спасылкі Яўневіч Міхаіл Станіслававіч // Сайт гісторыка-філасофскага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова Учора і сёння // Сайт філалагічнага факультэта БДПУ імя М. Танка Яўневіч Міхась Станіслававіч // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна Михаил Станиславович Евневич // ОБД «Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны