Уладзімір (Герман Вальдэмар) Якаўлевіч Проп (; — ) — савецкі філолаг, фалькларыст, уплывовы прадстаўнік фармалізму. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта. Заснавальнік параўнаўча-тыпалагічнага метада ў фалькларыстыцы, адзін са стваральнікаў сучаснай тэорыі тэксту. Сучасныя структуралісты лічаць У. Я. Пропа адным са сваіх папярэднікаў.
Жыццё Нарадзіўся ў сям’і паволжскіх немцаў. Бацька — Якаў Піліпавіч Проп (1858—1919), заможны паволжскі селянін, які нарадзіўся ў сяле Гусенбах (цяпер с. Лінёва, Валгаградскай вобл.). Маці — Анна Лізавета Фрыдрыхаўна, у дзявоцтве Бейзель (пам. 1942).
У 1914—1918 гадах вывучаў рускую і германскую філалогію на філалагічным факультэце Петраградскага ўніверсітэта. У гады 1-й сусветнай вайны добраахвотна працаваў санітарам у лазарэце, затым братам міласэрнасці.
У паслярэвалюцыйныя 1917—1929 гады сям’я Проп жыла ў сваім доме на хутары Проп. За гэты час У. Я. Проп быў у бацькоўскай сядзібе некалькі разоў. У канцы 1918 года наведаў хворага бацьку, у сакавіку 1919 года прыехаў ужо на яго пахаванне, пасля чаго на пэўны час застаўся тут і працаваў на полі разам са сваімі сваякамі, потым працаваў школьным настаўнікам у Голым Карамышы за 70 км ад хутара. Затым У. Я. Проп вярнуўся ў Петраград. Летам 1923 года прыязджаў у бацькоўскую сядзібу з жонкай. 20 снежня 1929 года ў нямецкай калоніі Гусенбах Мядзведзіцкага кантона здзейснена раскулачванне. Паводле акту, складзенага ударнай брыгадай пры Гусенбахскім сельскім Савеце, маёмасць Анны Фрыдрыхаўны Проп была перададзена ў калгас імя Сталіна.
З 1932 года У. Я. Проп выкладаў і вёў навуковую працу ў Ленінградскім універсітэце (ЛДУ). З 1937 года стаў дацэнтам, з 1938 — прафесар філалагічнага факультэта ЛДУ, паслядоўна на кафедрах рамана-германскай філалогіі, фальклору і, да 1969 года, рускай літаратуры; у 1963—1964 — выконваў абавязкі загадчыка кафедры.
У перыяд «барацьбы з касмапалітызмам» у 1949—1952 гадах выкладаў на кафедры этнаграфіі і антрапалогіі гістарычнага факультэта.
Быў двойчы жанаты. Ад шлюбу з Серафімай Паўлаўнай Сакаловай былі дочкі Марыя і Алена. Ад шлюбу з Лізаветай Якаўлеўнай Антыпавай (1905—1979) — сын Міхаіл (1937—2018), гідрабіёлаг, заслужаны дзеяч навукі РФ.
Пахаваны на Паўночных могілках.
Навуковыя працы Марфалогія чароўнай казкі (1928) — найбольш важная праца Пропа. Аказала значны ўплыў на такіх навукоўцаў як Клод Леві-Строс і Ралан Барт. Гістарычныя карані чароўнай казкі (1946).
Літаратура Vilmos Voigt: Propp, Vladimir Jakovlevič. В: Enzyklopädie des Märchens, том 10 (2002), 1435—1442. Serena Grazzini: Der strukturalistische Zirkel. Theorien über Mythos und Märchen bei Propp, Lévi-Strauss, Meletinskij. Wiesbaden 1999 (DUV: Literaturwissenschaft). Reinhard Breymayer: Vladimir Jakovlevič Propp (1895—1970) — Leben, Wirken und Bedeutsamkeit. B: Linguistica Biblica 15/16 (1972), 36-77 (67-77 Bibliographie).
Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расіі Катэгорыя:Філолагі СССР Катэгорыя:Філолагі Расіі Катэгорыя:Этнографы Расіі Катэгорыя:Этнографы СССР Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Выкладчыкі СПбДУ Катэгорыя:Пахаваныя на Паўночных могілках, Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Немцы Паволжа Катэгорыя:Даследчыкі славянскага паганства