Анатоль Анатолевіч Котаў (нар. , Мінск) — беларускі дыпламат і грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся 18 чэрвеня 1980 года ў Мінску.
У 2002 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін.
У 2002—2006 гадах — трэці, затым — другі сакратар галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 гадах — трэці, другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. З 2010 года — галоўны саветнік, з 2014 года — старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
З 2015 года — вядучы спецыяліст Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, генеральны сакратар НАКЗаседание Исполкома. На должность генерального секретаря НОК Беларуси утвержден Анатолий Котов. Намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года»Анатоль Котаў, намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года».
Працаваў намеснікам загадчыка аддзела фінансавання дзяржаўных органаў галоўнага фінансавага ўпраўлення Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 18 жніўня 2020 года звольніўся з пасады на знак пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткага падаўлення масавых выступленняў супраць фальсіфікацыі выбараў. Таксама 18 жніўня 2020 года падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года.
З’ехаў за мяжу і далучыўся да Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Адказваў за знешнюю палітыку і гандаль у Народным антыкрызісным упраўленні. У 2021 пры разглядзе партнёрамі НАУ справаздач узнікла пытанне аб недастатковай колькасці дакументаў, якія пацвярджалі выдаткі, у выніку Котаў сышоў з пасады старшыні праўлення. Каб прымусіць яго знайсці гэтыя дакументы альбо панесці адказнасць НАУ падала на Котава пазоў у суд.
У тым жа 2021 годзе стаў адным з арганізатараў Форума дэмакратычных сіл — разам з Валерыем Цалкалам, Вольгай Карач і іншымі дзеячамі. У 2024 годзе ў Беларусі быў завочна прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу памерам 15000 базавых велічынь па справе «Форуму дэмакратычных сіл».
Працуе ў івэнт-агенцтве Terra Group былога палітвязня Віталя Крыўко, члена колішняга штаба Віктара Бабарыкі.
Знікненне Перастаў выходзіць на сувязь 21 жніўня 2025 года. Сваім калегам Котаў сказаў, што просіць адгул для камандзіроўкі «па палітыцы», жонцы — што трэба ад'ехаць па працы. Не вярнуўся ў Польшчу самалётам 24 жніўня, як тое было запланавана.
У чэрвені 2026 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр, Deutsche Welle і OCCRP выпусцілі расследаванне пра абставіны знікнення Котава. У Трабзоне Котаў падняўся на борт яхты, якая нібыта ішла ў Сочы. Паводле расследавання, насамрэч яхта накіравалася ў Абхазію, дзе Котава вывелі з судна супрацоўнікі памежнай службы ФСБ.
Крыніцы
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі