Леон Померс (, Пружаны — , Нью-Ёрк, ЗША) — піяніст, акампаніятар, педагог.
Біяграфія Нарадзіўся ў заможнай яўрэйскай сям’і, ягоны бацька Абрам Памеранец валодаў піваварным заводам. Маці Фаня Памеранец. У дзяцінстве сябраваў з Менахемам Бегінам, будучым прэм’ер-міністрам Ізраіля (1977—1983).
У 1935—1939 гадах з’яўляўся студэнтам дзяржаўнай кансерваторыі ў Варшаве. Браў урокі ігры на фартэпіяна ў Філіпа Лібермана (1873—1933), затым у Зоф’і Буцкевічавай. Граў у аркестры Хенрыка Варса, запісваўся на студыі «Syrena Record».
З пачаткам Другой сусветнай вайны здолеў пакінуць Польшчу, дабраўся праз СССР да Японіі. Затым перабраўся ў Кітай, дзе зарабіў грошай на далейшае падарожжа выкананнем «Рапсодыі ў стылі блюз» Джорджа Гершвіна з сімфанічным аркестрам у Шанхаі, адтуль з’ехаў у Аўстралію і ў канчатковым выніку апынуўся ў ЗША, пасяліўся ў Нью-Ёрку.
У 1954 годзе пабраўся шлюбам з Ірэнаю Перэльман, у іх нарадзілася дачка Эліс (Alice Greenwood).
У 1965 годзе скончыў бакалаўрыят Нью-Ёркскага гарадскога ўніверсітэта. У 1968 годзе атрымаў ступень магістра мастацтва ў тым жа ўніверсітэце.
Выступаў як акампаніятар са скрыпачамі Эрыкай Марыні, Зіна Франчэскацці, Натанам Мільштэйнам, Майклам Рабінам, віяланчэлістам Янашам Старкерам і іншымі вядомымі салістамі. У пачатку 1960-х гадоў выступаў з Бені Гудменам, калі знакаміты джазмэн пажадаў бліснуць сваім уменнем граць акадэмічны рэпертуар; запісы ансамблевых твораў Людвіга ван Бетховена, Карла Марыі фон Вебера і Іаганеса Брамса з удзелам Гудмена, Померса і Беркшырскага струннага квартэта былі праз чвэрць стагоддзя адрэстаўраваны, выпушчаны на CD і ў 1986 намінаваны на прэмію «Грэмі».
У 1968—1985 гадах выкладаў у Куінс-каледжы Нью-Ёркскага гарадскога ўніверсітэта.
У 1986 годзе быў намінаваны на прэмію «Грэмі», што ўручаецца .
Спасылкі Leon Pommers Pommers Leon | Wirtualny Sztetl Leon Pommers Leon Pomeraniec
Катэгорыя:Піяністы ЗША Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты ЗША