Раймунд Качынскі (; 1 верасня 1922, Граева — 17 красавіка 2005, Варшава) — польскі інжынер. Муж Ядвігі з Ясевічаў Качынскай, бацька Леха і Яраслава Качынскіх.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і чыгуначнага чыноўніка Аляксандра Качынскага і Францішкі з Свянткоўскіх, родам з Адэсы. Бацькі найперш жылі ў мястэчку Граева, потым, у 1927—1939 гадах, у Баранавічах, дзе Аляксандр быў начальнікам экспедыцыі чыгуначнай станцыі, а маці занімалася гандлем нерухомасцю. У 1939 годзе сям’я пераехала ў Брэст, адкуль уцякла напачатку войны ў ВаршавуBianka Mikołajewska, Ewa Winnicka, Agnieszka Dobosz, Co zostało z księżyca // polityka.pl, 7 marca 2007.

Раймунд Качынскі навучаўся ў Дзяржаўнай вышэйшай школе будавання машын і Дзяржаўнай вышэйшай тэхнічнай школе. Дзейнічаў у канспірацыі. 1 жніўня 1944 года, напачатку Варшаўскага паўстання ўдзельнічаў у атаку на тор скачкоў на варшаўскім Служаўцу. Паранены, страціў палец. Апекавалася ім медсястра Галена Валовіч, цётка Браніслава Камароўскага. Біўся да канца паўстання. Быў узнагароджаны Сярэбраным крыжам ордэна Віртуці Мілітары (2 кастрычніка 1944) Wielka Ilustrowana Encyklopedia Powstania Warszawskiego, tom 4. Kawalerowie Orderu Wojennego Virtuti Militari — Powstanie Warszawskie. Oprac. Andrzej Krzysztof Kunert, Dom Wydawniczy «Bellona», Warszawa 1997. ISBN 83-87224-00-6., а таксама Крыжам Мужных.

У 1947 годзе скончыў факультэт механічны Лодзінскай палітэхнікі. Працаваў у дзяржаўным аптычным прадпрыемстве і будовах. Быў выкладчыкам Варшаўскай палітэхнікі.

Катэгорыя:Салдаты Арміі Краёвай Катэгорыя:Удзельнікі Варшаўскага паўстання Катэгорыя:Інжынеры Польшчы