Мікалай Аляксандравіч Прыляжа́еў ( — ) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, прафесар (1913), акадэмік Акадэміі навук БССР (1940), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы КопасаваМ. Прыляжаеў // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Пензенскай губерні (зараз у Мардовіі). У 1895 годзе скончыў духоўную семінарыюИмя в белорусской науке: Прилежаев Николай Александрович. Паступіў на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1900 годзе. Пачаў працу ў Варшаўскім політэхнічным інстытуце на пасадзе асістэнта на кафедры арганічнай хіміі, з 1908 года — старшы асістэнт. У 1912 годзе абараніў дысертацыю на ступень магістра. З 1913 года працаваў у Варшаўскім універсітэце (прафесар), з 1915 года ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце, з 1924 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, загадчык кафедры арганічнай хіміі ў 1924—1938Фотоархив БГУ: Мемориальная доска академику Николаю Прилежаеву гадах. У час працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце быў адным са стваральнікаў хімічнага факультэта, яго дэканам і адначасова ў 1931—1933 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР. З 1935 года М. А. Прыляжаеў у Беларускім політэхнічным універсітэце.

Памёр 26 мая 1944 года ў Маскве. Пахаваны на Армянскіх могілках.

Навуковая дзейнасць М. А. Прыляжаеў з’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. Асноўныя працы па хіміі кіслародзмяшчальных арганічных злучэнняў. Распрацаваў спосаб атрымання эпоксізлучэнняў (рэакцыя Прыляжаева).

Сярод апублікаванага: Органические перекиси и их применение для окисления непредельных соединений. — Варшава, 1912.

Узнагароды У 1912 годзе атрымаў Прэмію імя А. М. Бутлерава за працы па ўздзеянню арганічных гідрапераксідаў на негранічныя злучэнні.

Памяць У 1969 годзе на будынку хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Ахрем А. А., Прилежаева Е. Н., Мещеряков А. П. Жизнь и деятельность Николая Александровича Прилежаева // Журнал общей химии, 1951, т. 21, вып. 11.

Спасылкі Мікалай Аляксандравіч Прыляжаеў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі М. Прыляжаеў // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Фотоархив БГУ: Мемориальная доска академику Николаю Прилежаеву

Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хімікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Дэканы хімічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мардовіі