Ігар Ваілевіч Жарко́ў (; — ) — вучоны, заолаг, доктар біялагічных навук (1969), прафесар (1971).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Месягутава (у сучасным Дуванскім раёне Рэспублікі Башкартастан, Расія). Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1934 годзе. З 1936 года працаваў у Волжска-Камскім аддзяленні Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута паляўнічай гаспадаркі і звераводства, займаў пасады ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадчыка сектарам. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў Чырвоную АрміюВетераны Великой Отечественной войны, трудившиеся в ГГУ им. Ф. Скорины. Удзельнічаў у баях у якасці камандзіра супрацьтанкавай гарматы. Быў паранены і пасля лячэння працягваў службу ў якасці загадчыка склада гаруча-змазачных матэрыялаў. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе працаваў у Каўказскім, Куйбышаўскім, Варонежскім дзяржаўных запаведніках. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1969 года І. В. Жаркоў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце на пасадзе загадчыка кафедры заалогіі і аховы прыроды біёлага-глебавага факультэта.

Памёр 25 красавіка 1974 года.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па прамыслова-паляўнічых угоддзях, жыўленню і метадах уліку прамысловых і ахоўных жывёл, методыцы феналагічных назіранняў, біялогіі і рэакліматызацыі рачнога бабра на тэрыторыі СССР.

Сярод апублікаваных прац: Данные по биологии и промыслу водяной крысы в Татреспублике / И. В. Жарков, В. П. Теплов. — Казань, 1931. Простейшие наблюдения в природе. 2 изд. — М., 1956. Итоги расселения речных бобров в СССР. — М., 1966.

Літаратура — С. 277.

Спасылкі Вучоныя Беларусі. Жаркоў, Ігар Васільевіч (доктар біялагічных навук; 1910—1974) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Ветераны Великой Отечественной войны, трудившиеся в ГГУ им. Ф. Скорины

Катэгорыя:Заолагі СССР Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Башкартастане