Ваенна-аператыўная група пры Клічаўскім падпольным райкаме КП(б)Б — савецкае партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Магілёўскага, Бялыніцкага, Шклоўскага, Кіраўскага, Быхаўскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Створана ў ліпені 1943 года ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групы на базе 277-га, 278-га, 115-га, 25-га партызанскіх атрадаў, якія ўваходзілі да 20 мая ў склад 2-й, 4-й, 5-й Клічаўскіх партызанскіх брыгад. У верасні 277-ы партызанскі атрад быў разгорнуты ў 277-ы партызанскі полк. У снежні ўключаны 15-ы партызанскі полк.

У 1944 годзе ваенна-аператыўная група (2824 партызан) злучылася з Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміяй.

Камандзіры І. З. Ізох (ліпень 1943 — май 1944) М. А. Баранаў (май—чэрвень 1944)

Літаратура Манаенкаў, А. Л. Клічаўская ваенна-аператыўная група / А. Л. Манаенкаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — С. 266—267. — ISBN 5-85700-012-2.

Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)