Зубр для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, самы буйны прадстаўнік беларускай фаўны, значны аб’ект навуковых даследванняў і важны культурны сімвал. На жнівень 2020 года беларуская папуляцыя зуброў саступае толькі польскай (2269 асобін) і складае 2101 зубра, што пры сусветнай колькасці ў 8461 з’яўляецца амаль чвэрцю — 24,83 %ПОЧТИ ЧЕТВЕРТЬ МИРОВОЙ ПОПУЛЯЦИИ ЗУБРОВ ОБИТАЕТ В НАШЕЙ СТРАНЕ .
Па міжнародных правілах усе зубры павінны мець імя, першая літара якога супадае з першай літарай краіны нараджэння, таму ўсе зубры, якія нарадзіліся ў Беларусі называюцца на літару Б.
Гістарычныя звесткі
Становішча да Першай Сусветнай вайны
Каля 10-12 тысяч гадоў таму назад у Еўропе ўзніклі тры самастойныя разнавіднасці зуброў, у тым ліку белавежская раўнінная. У Сярэдневякоўі размовы аб зубрах распаўсюдзіліся ад Масквы да Мадрыда, і, акрамя таго, трэба адзначыць, што ў тыя часы на гэтых волатаў пастаянна ішло паляванне. Зубр быў важным аб’ектам промыслу, на іх стала палявалі літоўскія князіПатриарх Налибокской пущи .
Пры раскопках Старога замка ў Гродне былі знойдзены косткі зубраў, якія ўтвараюць асноўную масу касцявых рэшткаў са старажытнага Гродна. Пры параўнанні памераў іх костак з памерамі костак сучасных экземпляраў, навукоўцы прыходзяць да высновы, што зубры XII—XV стагоддзяў адрозніваліся большымі памерамі, у тым ліку значна большым ростам.
У 1409—1410 гадах, у Белавежскай пушчы адбыўся масавы забой зуброў, засоленае мяса нарыхтоўвалі для войскаў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай вайне, магчыма, бочкі з мясам па Бугу сплаўлялася да Чэрвіньска, дзе саюзныя войскі злучыліся перад паходам да поля Грунвальдскай бітвыО королевской охоте .
Раскопкі «смеццевых ям» на месцы гарадзішча старога Віцебска, куды гараджане скідалі непатрэбны хлам і косткі з’едзеных жывёл, паказалі, што ў асобных пластах, якія адносяцца да XIV—XV стагоддзяў, рэшткі зуброў складалі да 40-50 % ад агульнай колькасці рэшткаў дзікіх жывёлБелорусский зубр: количественное наращивание поголовья закончено, пора заботиться о его качестве! .
З-за празмернага і некантраляванага промыслу зубры былі даведзены да пагрозы знікнення. Становішча вымусіла літоўскіх князёў забараніць паляванне на гэтых жывёл. Тры Статуты Вялікага Княства Літоўскага прадугледжвалі за зламыснае забойства зубра велічэзны штраф у 1200 грошаў (сярэбраных манет)КЛІМАТ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ / АХОВА ПРЫРОДЫ: ПЕРШЫЯ КРОКІ // «Беларуская думка». У 1559 годзе вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Аўгуст даручыў каралеўскаму маршалку і галоўнаму рэвізору Вялікага Княства Літоўскага Рыгору Валовічу правесці рэвізію ўсіх пушчаў і пераходаў звярыных, а асабліва зуброў.
У пару вайны з Напалеонам і польскага паўстання 1830—1831 гадоў пагалоўе зуброў у Белавежскай пушчы прыкметна скарачалася. А падчас паўстання Кастуся Каліноўскага за адзін толькі 1863 год у пушчы не далічыліся 377 зуброў.
Лёсавызначальным для белавежскага зубра стаў зроблены ў 1865 годзе абмен з чатырох зуброў на высакародных аленяў і ланяў. Зубры паступілі ў маёнтак графа (цяпер — горад Пшчына), які размяшчаўся ва Усходняй Сілезіі і доўгі час разводзіліся там у поўнай ізаляцыі. Хоць доўгае блізкароднаснае скрыжаванне і адбілася на знешнім абліччы і стане жывёл, у 1920—1930 гадах зубры з плескай папуляцыі адыгралі адну з ключавых роляў у аднаўленні віду.
У Белавежскай пушчы ў канцы XIX стагоддзя жыло да 1700 галоў — з аднаго боку жывёл ахоўвалі, з другога — рэгулярна ладзілі царскія паляванні.
На пачатак XX стагоддзя беларускія зубры захаваліся толькі ў лясах Белавежскай пушчы і гэта было адзінае месца ў свеце, дзе жылі прадстаўнікі раўніннай разнавіднасці.
Актыўнае паляванне паменшыла Белавежскую папуляцыю да 737 асобін у 1914 годзе. Вайна і звязанае з ёй прывялі да катастрафічнага скарачэння пагалоўя. У 1917 годзе ў Пушчы засталося толькі 168 зуброў, а ў 1918 толькі 76. Частка жывёл была вывезена ў Германію. 9 лютага 1921ЗУБР (Bison bonasus) года (па іншых звестках у 1919 годзе) былым лесніком пушчы Варфаламеем Шпаковічам быў забіты дзеля мяса апошні вольны белавежскі зубр. Нямецкі заолаг так адгукнулася на гэту падзею:
Такім чынам, на канец Першай Сусветнай вайны зубры ў Беларусі былі знішчаныя.
Рэінтрадукцыя і ўзнаўленне папуляцыі
Па перапісу (iнвентарызацыi) 1926 года ва ўсім свеце ў няволі (заасады, заапаркі і звярынцы) утрымліваліся толькі 52 асобіны зуброўЗаблоцкий М. А. Восстановление зубра в СССР и за границей //Охрана природы и заповедное дело в СССР. Бюллетень № 4. — М., 1960. — С. 52 — 70., і ў асноўным сталага ўзросту. Выратавальныя працы пачаліся ў Белавежскай пушчы на польскай тэрыторыі з 1929 года.
Восенню 1939 года, калі Белавежская пушча ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у зубрагадавальніку налічвалася 16 зуброў.
Але па раздзелу тэрыторыі пушчы на польскую і беларускую ў 1944 годзе ўсе зубры засталіся ў Польшчы. У 1946 годзе па рашэнні Таварыства захавання зубра было вырашана стварыць яшчэ адзін зубрагадавальнік на беларускім баку пушчыИСТОРИЯ ЗУБРА .
18 ліпеня 1946 года зубр па мянушцы «Пугінал» у ліку першых жывёл (2 самкі і 3 самца) быў завезены ў беларускую частку Белавежскай пушчы для аднаўлення гэтага віду. З гэтага дня пачалася карпатлівая праца па гадоўлі зуброў. Яе ўзначаліла па аднаўленні вольнай папуляцыі зубра супрацоўніца навуковага аддзела Л. М. Корачкіна, якая прысвяціла зубрам усё сваё свядомае жыццё (1952—1982).
Зубры пачалі вяртацца ў дзікую прыроду, пачынаючы з 1951 года, прычым выпуск адбыўся спачатку ў беларускай, а ў хуткім часе і ў польскай частках Белавежскай пушчы. Эксперымент аказаўся ўдалым і паказаў, што ў летнія месяцы зубры могуць свабодна абыходзіцца без падкормкі, а ўзімку яна вельмі неабходная. У наступныя гады колькасць вольных зуброў у абедзвюх частках пушчы пастаянна ўзрастала. Але калі на польскім баку вольны статак складаўся выключна з белавежскіх зуброў, то на беларускай — з белавежска-каўказскіх. З’явілася небяспека пераходу зуброў праз беларуска-польскую мяжу і змешвання статкаў.
На першай савецка-польскай канферэнцыі па праблеме зубра ў 1961 годзе прынялі рашэнне пакінуць у Белавежскай пушчы толькі зуброў белавежскага паходжання — карэнных насельнікаў пушчанскіх лясоў. У сувязі з гэтым, з беларускай часткі пушчы з 1963 па 1968 год вывезлі больш за 110 белавежска-каўказскіх зуброў, якія сталі асновай для іх вольнай гадоўлі ў сямі новых пунктах на тэрыторыі Расіі, Украіны, Беларусі.
Такім чынам, у сучаснай папуляцыі зубра Белавежскай пушчы нашчадкаў ад Пугінала, які меў прымешак каўказскай крыві, не засталося.
У 1981 годзе зубр быў занесены ў Чырвоную кнігу БССР, а з 1993 года — у Чырвоную кнігу Рэспублікі БеларусьКрасная книга Республики Беларусь. Европейский зубр
Шматгадовая праца заолагаў дала свой плён, і на 1995 год ва ўсім свеце налічвалася 3259 чыстакроўных зуброў, але з-за блізкасваяцкіх адносінаў генетычная разнастайнасць зубраў адносна малая, што выклікае шматлікія праблемы з іх здароўем, імунітэтам і адаптацыйным патэнцыялам.
У 1994—2000 гадах у Беларусі была распрацавана «Праграма па захаванні, рассяленні і выкарыстанні зубра ў Беларусі», адным з вынікам якой стала ініцыяцыя стварэння на тэрыторыі Беларусі некалькіх лакалітэтаў зубровых папуляцый, што дазволіла метадам рассялення разгрупаваць па розных рэгіёнах пагалоўе зуброў. Такім чынам, зубры з’явіліся за межамі асноўнага рэзервата і пачалі абжываць новыя раёны, у тым ліку Бярэзінскі запаведнік, Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Усяго на тэрыторыі Беларусі было сфарміравана 7 мікрапапуляцый зуброў агульнай колькасцю 983 асобіны, што параўнальна з колькасцю зуброў у Белавежскай пушчы ў канцы XIX стагоддзя.
У 2011 годзе Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя была распрацавана канцэпцыя захавання зуброў у Беларусі. На першым этапе (2011—2015 гады) канцэпцыя прадугледжвала стварэнне схем рассялення зуброў, комплексу ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў утрымання, а таксама фарміраванне не меней чым пяці новых мікрапапуляцый.
Плануецца стварыць на базе рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» навукова-селекцыйны цэнтр па пытаннях захавання і паляпшэння стану папуляцыі беларускіх зуброў, таксама стварыць адзіную базу даных аб стане белавежскіх зуброў, якая будзе ўключаць інфармацыю аб мікрапапуляцыях, іх колькасці і распаўсюджванні.
У рамках другога этапа (2016—2030 гады) канцэпцыі плануецца распрацаваць крытэрыі ацэнкі племянной каштоўнасці, правілы вядзення селекцыйна-племянной работы з зубрамі. Немалаважная роля адведзена стварэнню генетычных пашпартоў жывёл.
Сучасная папуляцыя
Найбуйнейшыя папуляцыі зуброў у Беларусі сканцэнтраваны на 5 тэрыторыях: у нацыянальным парку «Белавежская пушча» (604 асобіны), Асіповіцкім доследным лясгасе (470), СВК «Азёры» Гродзенскага раёна (378), паляўнічай гаспадарцы «Чырвоны Бор» у Верхнядзвінскім раёне (190) і Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку (174).
У ходзе рэалізацыі Праграмы па рассяленню, захаванні і выкарыстанні зубра ў Беларусі (1994—1998 гады) у дадатак да ўжо існуючых Белавежскай, Прыпяцкай і Бярэзінска-Барысаўскай мікрапапуляцый былі створаны 4 новыя мікрапапуляцыі зубра. У 1994 годзе ў Валожынскі лясгас завезена 15 зуброў — заснавальнікаў новай мікрапапуляцыі, у 1995-1996 гадах 18 асобін было завезена ў Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, у 1997 годзе 15 асобін — у Асіповіцкі лясгас і ў 1998 годзе 18 асобін — у калгас «Азёры». Такім чынам, да 1998 году ў рэспубліцы мелася 7 мікрапапуляцый зуброў агульнай колькасцю 379 асобін; да 2009 года — 9 мікрапапуляцый агульнай колькасцю 943 асобіныОткуда у зубров Беловежской пущи СПИД .
Дынаміка агульнай колькасці
Дынаміка здабычы
Азёрская мікрапапуляцыя
У 1998 годзе ў калгас «Азёры» Гродзенскага раёна былі завезеныя 18 зуброў. Яны паклалі пачатак новай мікрапапуляцыі. За дваццацігадовы перыяд колькасць жывёл павялічылася больш, чым у 17 разоў і па стане на сакавік 2019 года налічвала 315 асобінКаждый шестой белорусский зубр — из гродненской популяции. В Озерах состоялся республиканский семинар-совещание по сохранению зубра в Беларуси .
Асіповіцкая мікрапапуляцыя
Пачалася ў 1997 годзе з завозу 15 зуброў у Асіповіцкі доследны лясгас.
Белавежская мікрапапуляцыя
Пасля спынення ўмяшання чалавека — штучнага фарміравання статкаў, у перыяд з 1971 па 1990 год колькасць зуброў узрасла з 66 да 315 асобінЗУБР (BISON B. BONASUS L.) В БЕЛАРУСИ: АНАЛИЗ СОСТОЯНИЯ ПОПУЛЯЦИЙ И СТРАТЕГИЯ СОХРАНЕНИЯ ВИДА.
Барысаўска-Бярэзінская мікрапапуляцыя
Бярэзінская папуляцыя ўнікальная тым, што пачатак ёй паклалі ўсяго тры зубры-заснавальнікі — адзін самец і дзве самкі. Дзве іншыя самкі загінулі ад рук браканьераў ужо на другі год пасля выпуску. Спроба завезці ў 1975 годзе ў запаведнік яшчэ адну партыю зуброў скончылася няўдачай. З-за няўзгодненасці і дрэннай арганізацыі работ па выпуску жывёл, іх аб’яднання з вольным статкам не адбылося.
Блізкароднаснае скрыжаванне з’яўлялася нормай у бярэзінскай папуляцыі ад самага пачатку яе існавання. Вядомыя радаводы яе заснавальнікаў, узровень імбрыдынгу якіх з самага пачатку быў высокі. Да шостага пакалення (2004—2007) ізаляванага існавання, яго сярэдні паказчык у гэтай папуляцыі дасягнуў адзнакі, для якой характэрна праява прыкмет . Характэрна, што з 2009 года пры наяўнасці ў статку каля 25 жывёл рэпрадуктыўнага ўзросту нараджэнне зубранятаў у ім цалкам спынілася. Па стане на 2007 год бярэзінская папуляцыя знаходзілася ў крызісе. Узрост большасці жывёл у ёй перавышаў 12-15 гадоў. Відавочна, што без завозу ў яе новых асобін гэтая групоўка ў бліжэйшыя гады спыніць сваё існаванне.
Дзятлаўская мікрапапуляцыя
Дзятлаўская мікрапапуляцыя створана ў ДЛГУ «Дзятлаўскі лясгас» у 2018 годзеЧисленность зубра европейского в Беларуси достигла 1886 особей .
Налібоцкая мікрапапуляцыя