Барунг () — востраў архіпелага Вялікія Зондскія астравы. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 61 км². З 1920 года з’яўляецца запаведнікам. У наш час незаселены.
Геаграфія Востраў Барунг месціцца на поўдні інданезійскай правінцыі Усходняя Ява за 140 км на паўднёвы ўсход ад Сурабаі. Мае вулканічнае паходжанне. Паверхня прадстаўлена абрывістымі скаламі, узвышшамі, прыбярэжнымі нізінамі.
Клімат трапічны, знаходзіцца пад уздзеяннем мусонаў.
Прырода Паверхня вострава Барунг пакрыта мангравымі і раўніннымі трапічнымі лясамі, на ўзвышшах — лугамі і зараснікамі хмызнякоў. Сустракаюцца гібіскус, тэрміналія, плакуновыя і мальпігіякветныя расліны.
Фаўна надзвычай разнастайная. Востраў насяляюць малпы, алені, пітоны, розныя птушкі, у тым ліку чаплі, арланы, птушкі-насарогі, ластаўкі. На берагах размножваюцца марскія чарапахі.
Гісторыя Барунг быў населены да XVIII ст. паляўнічымі на ластавак. У 1777 г. галандцы заваявалі востраў і выдалілі мясцовых жыхароў на Яву. У 1920 г. Барунг быў абвешчаны запаведнікам. У нашы дні сезонна наведваецца турыстамі.
Спасылкі Турыстычная старонка Інфармацыя для наведвальнікаў
Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Астравы Інданезіі Катэгорыя:Вялікія Зондскія астравы Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Біясферныя рэзерваты Інданезіі