Андрэй Млоцкі (; каля 1570 — пасля 1636) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Біяграфія З шляхецкага роду Млоцкіх герба «Праўдзіц», сын Мацея, дзядзька Яна Караля Млоцкага. Паляк, вайсковы кліент Я. К. Хадкевіча, жанаты з літвінцы пачынальнік вялікалітоўскай галіны гэтага роду. У 1580-х гадах удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1583 гадоў. Пасля ваяваў у Інфлянтах у час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў, удзельнічаў у 1605 годзе ў пераможнай Кірхгольмскай бітве як паручнік гусарскай роты. У 1606 годзе далучыўся да вайсковай канфедэрацыі, якая патрабавала ад караля выплаты жолду, але падчас рокашу яго рота хоць і узяла грошы ад Я. Радзівіла, але не пайшла пад Гузаў. Вясной 1609 удзельнічаў у Інфлянцкай вайне у войсках Я. К. Хадкевіча.
Не атрымаўшы ад дзяржавы канчатковага разліку за службу ў Інфлянтах з лета 1608 г. ваяваў на баку Ілжэдзмітрыя ІІ на чале гусарскай і казацкай рот (300 чал.). Быў удалым і аўтарытэтным камадзірам якога тушынскі ўрад скіраваў на поўдзень да Каломны. 25 чэрвеня 1609 года войска А. Млоцкага разбіла пад Каломнай атрады Пракопа Ляпунова. Калі восенню таго ж года ў вайну з Маскоўскай дзяржавай уступіў Жыгімонт Ваза і пачаў аблогу Смаленска, пад булавой Млоцкага было каля 4000 ваяроў якія займалі ваколіцы Белага і Вязьмы. Пасля афіцыйнай прапановы у сакавіку 1610 года ён перайшоў на бок караля Жыгімонта Вазы. На пачатку лета 1610 г. з 2000 казакоў зрабіў набег пад Ржэў і далучыўся да войскаў А. Гасеўскага у баях пад Белым і Царовым Займішчам, а потым яны разам з каронным польным гетманам Станіславам Жалкеўскім пайшлі у рэйд на пошук асноўнай маскоўскай арміі, што ішла ратаваць з аблогі Смаленск. Удзельнічаў у 1610 годзе ў пераможнай Клушынскай бітве, пасля яго рота размесцілася у Белым Горадзе. У складзе Маскоўскага гарнізона вёў шматлікія баі. Знаходзіўся там да жніўня 1612 года, пасля адышоў з войскамі Яна Караля Хадкевіча. У лістападзе 1612 года ўдзельнічаў у паходзе на Маскву Жыгімонта Вазы і быў у ахове дэлегацыі ад цара Уладзіслава, якая прапанавала Земскаму сабору вярнуць яго на царства. Місія скончылася бойкай і паслы вярнуліся да Жыгімонта Вазы з адмовай. У красавіку 1614 года ён атрымаў разлік за службу ў Інфлянтах і Маскве разам з кароннымі «Сталічнымі» канфедэратамі пад Львовам. Вярнуўся на вайну з Масквой, патрапіў у палон. Быў адпушчаны з маскоўскага палону ў чэрвені 1619 г. пасля заключэння Дзяўленскага перамір’я.
З 1607 года атрымліваў штогод 8 тысяч злотых з Гельмецкага староства ў Інфлянтах, пасля яго заняцця шведамі атрымаў у трыманне Аршанскае староства, дзе актыўна займаўся гаспадаркай. Быў праслаўленым ветэранам, жанатым на княжне Масальскай і валодаў маёмасцю, таму быў абраны паслом ад Аршанскага павета на сойм 1629 года. У 1636 годзе заснаваў Аршанскі кляштар бернардзінцаў.
Крыніцы
Спасылкі
Андрэй Катэгорыя:Удзельнікі Лівонскай вайны Катэгорыя:Ваенныя Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Старосты хельмецкія Катэгорыя:Старосты аршанскія