Яўсей Сцяпанавіч Канчар (, вёска Сяўкі, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер , Гомельская вобласць — ) — беларускі палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі.

Біяграфія Скончыў Мар'інагорскае земляробчае вучылішча (1902), вучыўся ў Санкт-Пецярбургу на Вышэйшых сельскагаспадарчых курсах (Агранамічным інстытуце, 1910-14), скончыў Петраградскую сельскагаспадарчую акадэмію (1922). 3 1902 у Тыфлісе, за ўдзел у рэвалюцыйным руху ў 1906 арыштаваны, у 1908 апраўданы судом. 3 1910 у Пецярбургу, далучыўся да кааперацыйнага руху, супрацоўнік Пецярбургскага камітэта сельскіх таварыстваў. Аўтар дапаможнікаў па кааперацыі («Кіраўніцтва па сельскай кааперацыі», 1913).

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўвайшоў у беларускі нацыянальны рух, быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта (Мінск), у красавіку 1917 выйшаў з яго. 3 лістапада 1917 старшыня Беларускага абласнога камітэта пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў, адзін з арганізатараў Усебеларускага з'езда 1917. Загадчык навукова-статыстычнага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыяту, старшыня Беларускага вольна-эканамічнага таварыства. Выдаў зборнік «Беларускае нацыянальнае пытанне», друкаваўся ў газ. «Дзянніца», час. «Чырвоны шлях». У 1918 выдаў у Белнацкаме нарыс «З гісторыі грамадскіх, нацыянальных і рэвалюцыйных рухаў беларусаў. Частка II. Гісторыя ўзнікнення і дзейнасць арганізацый. Выпуск першы: Беларускі абласны камітэт — 1-ы Усебеларускі з'езд», які ў далейшым быў, відацьПд. думкі В. Скалабана., канфіскаваны з бібліятэк і знішчаныУ 1991 захоўваўся адзін асобнік, у спецфондзе ЦНБ імя Я. Коласа АН Беларусі..

У справе беларускага пытання крытыкаваў як пазіцыі бальшавікоў як праціўнікаў нацыянальнага руху, так і кіраўнікоў Беларускай рады з іх паспешным абвяшчэннем БНР.

Аўтар эканамічнай геаграфіі БССР (1923, прапаноўвалася выд-ву «Савецкая Беларусь»). У канцы 1960-х гадоў прапаноўваў свой удзел у працы выд-ва «Беларуская энцыклапедыя» і час. «Полымя», але не атрымаў згоды.

Асабісты архіў Я. Канчара зберагаецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

Скалабан В. Першыя крокі рэспублікі // Крыніца. 1988. Скалабан В. «Будаваць сваю хату» // Нёман, 1993, № 1. — С. 136—138.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Палітыкі СССР Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Географы СССР