Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэ́віч (, Ніжні Ноўгарад, РСФСР — Сцепанцэвіч Калерыя Іосіфаўна // Сайт БДАМ) — беларускі музыказнавец, педагог. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1977). Кандыдат мастацтвазнаўства (1982), прафесар (1982). Ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2016).
Біяграфія Скончыла ў 1953 годзе Маскоўскі музычна-педагічны інстытут імя Гнесіных. З 1945 года — выкладчык музычных навучальных устаноў у Горкім і Маскве, з 1957 года — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (у 1963—1986 гадах — прарэктар, загадчык кафедры, з 1987 года — прафесар).
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1959 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1978 года. Член Усесаюзнага таварыства «Веды» (1980—1985), мастацкага савета Міністэрства культуры БССР (1980—1985). Дэпутат Мінскага гарсавета 3-х скліканняў (1965—1971).
Навуковая дзейнасць Даследавала праблемы музычнага выхавання і адукацыі, выканальніцтва, творчасць рускіх і беларускіх кампазітараў.
Аўтар прац: «Варыяцыйнасць у опернай творчасці М. І. Глінкі» (1966), «Новыя тэндэнцыі ў развіцці беларускага музычнага мастацтва: (Канец 50-х — першая палова 70-х гг.)» (1981). Сааўтар «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (М., 1976) і інш. Складальнік кніг «З гісторыі музыказнаўства ў Беларусі: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 1932—1992» (2002), складальнік і рэдактар навукова-даследчы зборнікаў «Пытанні музыказнаўства» (1981), «Даследаванні пра музыку» (1985), метадычных дапаможнікаў, праграм для дзіцячых музычных школ, ВНУ.
Літаратура
Спасылкі Сцепанцэвіч Калерыя Іосіфаўна // Сайт БДАМ «Чуўся яму Скрыпічны канцэрт…» // Газета «Культура», № 19 (990) 07.05.2011 — 13.05.2011 г. Указ прэзідэнта Рэспублдікі Беларусь 11 кастрычніка 2001 г. № 574 Аб узнагароджаннi К. І. Сцепанцэвiч медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя:Музыказнаўцы СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Ганаровыя прафесары