Радаслава Мікалаеўна Ала́дава (, Мінск) — беларускі музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1980), дацэнт (1985).

Біяграфія Нарадзіўся года ў сям’і Мікалая Ільіча і Алены Васілеўны Аладавых.

Скончыла ў 1968 годзе Беларускую кансерваторыю па спецыяльнасці «Музыказнаўства», у 1971 годзе аспірантуру Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі па спецыяльнасці «Тэорыя музыкі». 3 1971 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі на кафедры гісторыі музыкі.

Член Саюза тэатральных дзеячаў БССР з 1977 года, член Саюза кампазітараў СССР з 1978 года, член Беларускага саюза кампазітараў з 1991 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 2001 года.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы пераважна па пытаннях нацыянальнага музычнага стылю, суадносін і ўзаемадзеяння музыкі і слова, беларускай оперы ў кантэксце айчыннай і еўрапейскай культуры, музычнай крытыкі.

Творы Аб поліфанізацыі фактуры ў беларускай сімфанічнай музыцы другой палавіны 50-х—60-х гадоў // Бел. музыка. Мн., 1975. Вып. 1; Белорусское симфоническое творчество // Межнациональные связи в советской музыкальной культуре. Л., 1987; «Фольклорный» камерно-вокальный цикл в белорусской музыке 70-х гг. // Вопр. культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1988. Вып. 7; Опера С. Картэса «Візіт дамы» ў яе сувязях з літаратурай // Вопр. культуры и искусства Белоруссии. 1994. Вып. 13.

Літаратура

Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі