Аляксандр Васільевіч То́пчыеў (;  — ) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1944), прафесар (1944), акадэмік Акадэміі навук СССР (1949), правадзейны член Балгарскай і Чэхаславацкай Акадэмій навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук Румыніі і Германскай акадэміі навук, ганаровы член Венгерскай акадэміі навук.

Біяграфія Нарадзіўся ў слабадзе Міхайлаўка (сучасны горад у Валгаградскай вобласці Расіі). Скончыў 7 класаў школы і паступіў на вучобу хімічнае аддзяленне тэхнікума саматужнай вытворчасці ВСНГ РСФСР у МасквеТопчиев Александр Васильевич // Архивы Российской академии наук. Тэхнікум скончыў у 1925 годзе, выкладаў у ім у 1925—1928Топчиев Александр Васильевич // Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна гадах і паступіў у Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут. Інстытут скончыў у 1930 годзе і застаўся працаваць у ім аспірантам-асістэнтам на кафедры арганічнай хіміі, у 1932—1938 гадах — яе дацэнт. У 1937 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О нитровании окислами азота углеводородов и других органических соединений». У 1938—1941 гадах працаваў у Маскоўскім тэхналагічным інстытуце харчовай прамысловасці, дзе займаў пасаду загадчыка кафедры арганічнай хіміі. У 1942—1962 гадах А. В. Топчыеў у Маскоўскім нафтавым інстытуце, дзе займаў пасады загадчыка кафедры арганічнай хіміі і хіміі нафты і дырэктара інстытута (у 1943—1947 гадах). У 1944 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Некоторые новые пути нитрования углеводородов». Адначасова з працай у Маскоўскім нафтавым інстытуце з 1947 па 1949 год займаў пасаду намесніка міністра вышэйшай адукацыі СССР. У 1958 годзе ўзначаліў Інстытут нафтахімічнага сінтэзу Акадэміі навук СССР.

4 чэрвеня 1949 года абраны правадзейным членам Акадэміі навук СССР, у 1949—1958 гадах — галоўны вучоны сакратар яе Прэзідыума, у 1958—1962 гадах — віцэ-прэзідэнт.

Памёр А. В. Топчыеў 27 снежня 1962 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 300 навуковых прац па даследаванню галагенавання, нітравання, алкіліравання і полімерызацыі вуглевадародаў, па сінтэзе і даследаванні фотахімічных уласцівасцей крэмнійарганічных злучэнняў. Займаўся вывучэннем складу і ўласцівасцей нафты і прадуктаў яе перапрацоўкі.

Сярод апублікаванага: Избранные труды в 3-х кн. — М.: Наука, 1965.; Соединения фтористого бора как катализаторы в реакциях алкилирования, полимеризации и конденсации. — М.; Л.: Гостоптехиздат, 1949.; Фтористый бор и его соединения как катализаторы в органиче-ской химии. — М.: Изд-во Акад. наук СССР, 1956. — 356 с.: граф. — (Академия наук СССР. Институт нефти) (у сааўтарстве); Значение нефти в производстве современных синтетических материалов. — М.: Изд-во Акад. Наук СССР. 1959. (у сааўтарстве); Современное международное положение и задачи ученых: Выступление на 2-й Пагуошской конференции ученых в Лак-Бопорте (Канада) // Международная жизнь. 1958. № 6.

А. В. Топчыеў таксама займаў пасады намесніка старшыні Камісіі Прэзідыума Акадэміі навук СССР па аднаўленню і рэканструкцыі нафтавай прамысловасці СССР (у 1947—1953 гадах); намесніка старшыні Камісіі Прэзідыума Акадэміі навук СССР па садзейнічанню аднаўленню Масквы (у 1949—1953 гадах), намесніка старшыні Расійскага Палесцінскага таварыства (у 1951—1954 гадах); старшыні Камісіі па аказанню навуковай дапамогі нафтавай прамысловасці (1951—1956); старшыні Камісіі Акадэміі навук СССР па паўправаднікам (1953—1954); старшыні Камісіі Акадэміі навук СССР па распрацоўцы і выданню навуковай спадчыны Д. І. Мендзялеева (1953—1962); старшыні Навукова-тэхнічнага савета па каардынацыі навуковых даследаванняў ў галіне хімічнай перапрацоўкі нафтавых вуглевадародаў (1954—1960); намесніка старшыні прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР (1954—1962); старшыні Навукова-тэхнічнага савета па каардынацыі навукова-даследчых работ па праблеме «Склад і ўласцівасці нафт і нафтапрадуктаў і метады іх даследавання» (1956—1960); старшыні Нацыянальнага камітэта па нафце (1958—1962); старшыні секцыі «Ізатопы» Навукова-тэхнічнага савета Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў СССР па выкарыстанню атамнай энергіі (1960—1961) члена Савета Акадэміі навук СССР па вывучэнню вытворчых сіл (1950—1953) старшыні Праўлення Асацыяцыі садзейнічання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у СССР (1957—1962); старшыні Савецкага Пагуошскага камітэта (1957—1962) і інш.

У 1957—1961 гадах узначальваў рэдакцыйную калегію серыі выданняў «Навукова-папулярная літаратура», у 1961—1962 гадах — рэдакцыйна-выдавецкі камітэт Акадэміі навук СССР. З 1961 года быў галоўным рэдактарам часопіса «Нефтехимия», з 1962 года — старшынёй рэдакцыйнай калегіі міжнароднага штогодніка «Наука и человечество».

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР у 1955—1962 гадах.

Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1953, 1957), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945), медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш. Лаўрэат Сталінскай прэміі 1950 года і Ленінскай прэміі 1962 года.

Літаратура

Спасылкі Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук Топчиев Александр Васильевич // Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна Топчиев Александр Васильевич // Архивы Российской академии наук Академик Топчиев Александр Васильевич // Российский Пагуошский комитет при Президиуме Российской академии навук Александр Васильевич Топчиев. 105 лет со дня рождения. // Вестник Волгоградского отделения Русского географического общества

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі XX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Расійскага хіміка-тэхналагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты РАН Катэгорыя:Галоўныя навуковыя сакратары Расійскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Балгарскай АН Катэгорыя:Замежныя члены Чэхаславацкай АН Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 5-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXII з’езда КПСС Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых вытворчасцей