Барыс Рыгоравіч Плотнікаў (; , Няўянск, Свярдлоўская вобласць — , ) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны педагог. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1998).

Біяграфія Нарадзіўся 2 красавіка 1949 года ў горадзе Няўянск (Свярдлоўская вобласць). Скончыў школу № 57 у горадзе Новаўральску. Скончыў Свярдлоўскае тэатральнае вучфлішча (1970, курс Ю. Жыгульскага) і філалагічны факультэт Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983).

З 1970 па 1978 год cлужыў у Свярдлоўскім ТЮГу. З 1978 года на сцэне Маскоўскага тэатра сатыры. З 1988 года — Цэнтральнага акадэмічнага тэатра Савецкай Арміі, з 2002 года — у трупе МХТ імя А. П. Чэхава.

У кіно дэбютаваў у 1976 году ў фільме Ларысы Шапіцькі «Узыходжанне», які прынёс яму ўсесаюзную вядомасць. Таксама вядомы па ролі доктара Барменталя ў тэлефільме «Сабачае сэрца».

У 1992 годзе сыграў галоўную ролю зняволенага Данілава ў містэрыі кампазітара Аляксея Рыбнікава «Літургія агалошаных». З’яўляўся прафесарам кафедры майстэрства акцёра, кіраўніком майстэрні ГІТІСа.

Аўтар кнігі «Мая надзея, мука і ўзнагарода…».

Памёр на 72-м годзе жыцця 2 снежня 2020 года ад пнеўманіі, выкліканай каронавіруснай інфекцыяйПамёр расейскі актор, які сыграў герояў Быкава і Караткевіча.

Фільмаграфія «Узыходжанне» (1976), Сотнікаў Напярэдадні прэм'еры (1978), Лагуцін Емяльян Пугачоў (1978), іканапісец «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979)], Андрэй Беларэцкі «Казка пра Зорнага хлопчыка» (1983), псіхолаг сузор’я Халоднае лета пяцьдзясят трэцяга… (1987), сын Старабагатава Сабачае сэрца (1988), доктар Бармэнталь

Спасылкі