Антоні Патоцкі (, Койданава Мінскай губерніі — , Варшава) — польскі пісьменнік і літаратурны крытык.

Біяграфія Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Аляксандара Патоцкага і Касыльды з Яблонскіх. Вучыўся ў гімназіях Мінска і Варшавы, вышэйшую адукацыю атрымаў у 1894—1897 гадах у парыжскай Школе палітычных навук. Калі ў Парыжы ўтварылася польскае артыстычна-літаратурнае кола, стаў яго сакратаром.

Акрамя рэдактарскай і публіцыстычнай дзейнасці выконваў розныя функцыі ў эмігранцкіх арганізацыях (Польска-французскі камітэт, Польскае артыстычна-літаратурнае таварыства, Таварыства сацыяльна-культурнай працы для польскай дыяспары ва Францыі. У 1904—1905 гадах выдаваў у Парыжы часопіс «Мастацтва».

У час Першай сусветнай вайны быў віцэ-прэзідэнтам Польскага нацыянальнага саюзу. У 1931 годзе быў камісарам польскага ўраду на сусветнай выставе ў Парыжы. Перад пачаткам вайны вярнуўся ў Варшаву і пасяліўся ў Hotelu Sejmowym.

У 1901 годзе Э. Пашкоўскі напісаў аб Патоцкім аповесць, дзе ён выведзены пад імем Юліка Блоцкага.

Творчасць Быў аўтарам папулярных брашур: «Аб Яне Гутэнбергу і аб тым, як людзі навучыліся пісаць і друкавацца» (1899; 2-е выд., 1927), «Аб Крыштафу Калумбу або аб тым, хто першым адкрыў Амерыку» (1925). Аўтар зборніку апавяданняў «Martosia i my» (1899) і інш., крытычных артыкулаў. У 1925 г. адзначаны Ордэнам Ганаровага легіёну. У 1935 годзе адзначаны Залатым акадэмічным лаўрам Польскай акадэміі літаратуры.

Крыніцы

Літаратура Валаханович, А. И. Родина Потоцкого Антона Александровича // Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Минск, 1986. — С. 146—147. Патоцкі Антон Аляксандравіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 263.

Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Польшчы