Ылені (; ? — красавік 1522) — палітычная дзяячка Эфіопскай імперыі ў сярэднявеччы.
Жонка негуса Зара-Якаба. Працягвала актыўную палітычную дзейнасць і пры яго пераемніку Баэда Мар’яме.
Ылені брала ўдзел у прыдворнай барацьбе за пасад пасля смерці Баэда Мар’яма і нямала спрыяла таму, што выбар шляхты быў зроблены на карысць малалетняга Лебна Дэнгеля, якому тады толькі споўнілася 12 гадоў. З гэтага часу яна надоўга стала фактычнай кіраўніцай краіны — многія дзеянні Лебна Дэнгеля ажыццяўляліся пад яе, хоць і неафіцыйным, кіраўніцтвамЛьвова Э.С. История Африки в лицах. Биографические очерки. Выпуск 1: Африка в доколониальную эпоху.
Біяграфія Дачка караля Хадыі, краіна Ылені, была захоплена імператарам Зара-Якабам за адмову плаціць штогадовую даніну, што прывяло да зняволення Ылені, пераход у хрысціянства і шлюб з Зара-Якабам. Пазней кіраўнікі Хадыі звярнуліся да Адальскага султаната з просьбай аб дапамозе, якая прывядзе да кульмінацыі канфлікту ў рэгіёне падчас абісіна-адальскай вайны . Хоць партугальскі гісторык Бальтасар Цялес пісаў, што у Ылені не было дзяцей, ў некаторых рукапісах Францыска Альварэша «The Prester John of the Indies», сваяк Лібнэ-Дынгыля па мужчынскай лініі, які ўцёк з Амба Гашэна апісваецца, як сын Ылені, тэкст у якім гэта гаворылась з’яўляўся перакладам, але арыгінальны тэкст да нас не дайшоў Francisco Álvares, Prester John, p. 245
Палітычная справа Пасля смерці Зара-Якаба наступны імператар Бэыдэ-Марям I прысвоіў Ылені тытул каралевы-маці, бо яго ўласная маці Цыён-Магэса была збітая да смерці падчас праўлення бацькі. Ылені аказалася эфектыўным членам каралеўскай сям’і; Пол Б. Хенцэ каментуе, што падчас яе кіравання яна «была практычна сакіроўцам».Paul B. Henze, Layers of Time, A History of Ethiopia (New York: Palgrave, 2000), p. 75 Калі Ыскындыр змяніў свайго бацьку, каралеву-маці Ылені першапачаткова лішылі ўлады Амдэ-Мікаэль і іншыя прыбліжонныя да імператара. Аднак прыблізна ў 1486 г. яна ўдзельнічала ў палацавым перавароце, які прывёў да скідвання Амду і яго прыхільнікаў і да іх пакарання, а пасля гэтага Ылені адыграла вядучую ролю ва ўрадзе ў перыяд праўлення імператара Наода .
Абуна Маркас, цэркоўны эфіопскі дзеяч, сказаў партугальскаму місіянеру Францыску Альварэшу, што пасля смерці імператара Наода «ён і каралева Ылені зрабілі яго [Лібнэ-Дынгыля] каралём, бо яны кантралявалі ўсех вялікіх людзіей».Álvares, Prester John, p. 243 Гэта заява сведчыць аб ўладзе, якой валодала Ылені.
Рэгенцтва Разумеючы ўзрастаючую пагрозу, з якой Эфіопія сутыкнулася з-за пашырэння асманскага ўплыву ў рэгіёне, саветнік Ылені Перо да Ковільяна прапанаваў накіраваць ёй Матэуса (таксама вядомага як Мацей Армянін) паслом да караля Партугаліі і да Папы Рымскага.When Mateus set out, the incumbent pope was Pope Julius II, but Pope Leo X had become pope by the time he arrived. Хутчэй за ўсё, партугальцы зразумелі характар місіі Мацея толькі пасля прыбыцця ў Эфіопію, што ўскладніла місію дона Радрыга дэ Лімы да эфіопскага імператара, які чакай не дыпламатычнай місіі, а ваеннай дапамогі і спецыялістаў рознага кшталту .Beckingham and Huntingford, translators, Prester John, p.307; paraphrasing the account of Gaspar Correia. Apparently Álvares never learned this, for in his narrative he repeats, without explanation, Lebna Dengel’s claim that Mattheus lacked the authority to represent him (e.g., p. 283). Ылені служыла у якасці галоўнай рэгенткі непаўналетняга Лібнэ-Дынгыля, разам с яго маці, жонкай памерлага імператара Наода, Наод- Магэсай, і Уосэн-Сэгэдам з Годжама, старэйшым сваяком Імператара па мужчынскай лініі.
Альварэш таксама адзначае, што Ылені валодала шматлікімі маёнткамі ў правінцыі Годжам .Álvares, Prester John, pp. 425, 458. Іншыя казалі, што «яна была савершэнна ва ўсім: перад Богам, яна праяўляла праведнасць і мела моцную веру, малілася і прымала Святую Камунію; перад свецкім атачэннем, яна накладала на стол [імператарскай дынастыі і блізкаму атачэнню], яна любіла кнігі, ведала закон і разумела дзяржаўныя справы. За гэтыя якасці кароль вельмі любіў нашу каралеву Ылені. Ён лічыў яе сваёй маці.» Jules Perruchon 1893, Les chroniques de Zar’a Yâ‘eqôb et de Ba’eda Mâryâm. Paris: Bouillon, 175-6, as cited in Rita Pankhurst, "Taytu’s Foremothers: Queen Eleni, Queen Säblä Wängel and Bati Dəl Wämbära, " Proceedings of the 16th International Conference of Ethiopian Studies, edited by Svein Ege, Harald Aspen, Birhanu Teferra and Shiferaw Bekele, 53. Trondheim, Norway: Norwegian University of Science and Technology, 2009.
Смерць Дата смерці Ылені не зусім дакладная. Аднак Пол Б. Хенц заяўляе, што яна памерла ў сталым узросце ў 1520-х гадах Henze, Layers, p. 86 n.8 і Бекінгем і Хантінгфард пацвярджаюць гэта, сылаясь на нататкі Альварэша, якія, на іх думку, даюць дастаткова інфармацыі, каб датаваць смерць Ылені красавіком 1522 г.Beckingham and Huntingford discuss the evidence on p. 425 n.1 of their translation. Альварэш піша, што яна памерла, калі ён яшчэ знаходзіўся ў Эфіопіі, дадаўшы, што яе смерць выклікала смутак сярод яе падданых.
Крыніцы
Катэгорыя:Кіраўнікі Афрыкі XV стагоддзя Катэгорыя:Памерлі ў 1522 годзе