Жытомірскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франка — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Жытоміры.
Гісторыя Гісторыя стварэння вучэльні звязаная з Жытомірскай мужчынскай гімназіяй, адкрытай 1 студзеня 1833 года, на базе якой 16 кастрычніка 1919 года быў адкрыты інстытут — першая вышэйшая навучальная ўстанова ў краі. Ён атрымаў у спадчыну матэрыяльную базу гімназіі, яе бібліятэку, музей, метэаралагічную станцыю. Спачатку ён называўся Валынскім настаўніцкім інстытутам, а пасля — Жытомірскім педагагічным інстытутам. За ўсю сваю гісторыю ён неаднаразова мяняў назву. У 1926 годзе адзначала 70-годдзе з дня нараджэння Івана Франка. Урад УССР прыняў рашэнне аб прысваенні яго імя Жытомірскаму інстытуту народнай адукацыі. У 1999 годзе Жытомірскі педагагічны інстытут імя Івана Франка быў рэарганізаваны ў Жытомірскі педагагічны універсітэт імя Івана Франка, а ў 2004 годзе — у Жытомірскі дзяржаўны універсітэт імя Івана Франка.
Структура Інстытут замежнай філалогіі Інстытут педагогікі Інстытут філалогіі і журналістыкі Гістарычны факультэт Прыродазнаўчы факультэт Сацыяльна-псіхалагічны факультэт Фізіка-матэматычны факультэт Факультэт фізічнага выхавання і спорту
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:1919 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Універсітэты Жытоміра