Алаізій Ганзага (, Італія — , Рым) — каталіцкі святы.

Біяграфія Нягледзячы на сваё высокае паходжанне, ва ўзросце 17 гадоў адмовіўся ад спадчыны і ўступіў у Рыме ў ордэн езуітаў. Падчас эпідэміі чумы, якая лютавала ў Рыме, ён дапамагаў хворым і клапаціўся пра годнае пахаванне тых, хто загінуў ад пошасці. У выніку Алаізій заразіўся і памёр 21 чэрвеня 1591 года ва ўзросце 23 гадоў. Яго рэліквіі спачываюць у рымскім касцёле святога Ігнацыя.

З’яўляецца апекуном моладзі і студэнтаў, а таксама тых, хто выбірае свой жыццёвы шлях. Яго заступніцтва просяць пры заразных хваробах і хваробах вачэйСвяты Алаізій Ганзага, законнік.

Катэгорыя:Святыя Італіі Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Ганзага