Васіль Гавера ( , Івана-Франкоўск) — святар УГКЦ, мітрафорны протаіерэй, апостальскі адміністратар для візантыйскіх католікаў у Казахстане і Цэнтральнай Азіі.

Біяграфія Вучыўся ў Люблінскай грэка-каталіцкай духоўнай семінарыі і Люблінскім каталіцкім універсітэце. У 1997 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, пасля чаго распачаў душпастырскае служэнне ў Казахстане.

11 лістапада 2002 года быў прызначаны Дэлегатам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў для грэка-католікаў у Казахстане і Сярэдняй Азіі.

1 чэрвеня 2019 год папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Казахстане і Сярэдняй Азіі з сядзібай у Карагандзе і прызначыў яго апостальскім адміністратарамСтворана новая структура для грэка-католікаў у Казахстане і Сярэдняй Азіі.

Катэгорыя:Святары УГКЦ Катэгорыя:Каталіцтва ў Казахстане Катэгорыя:Апостальскія адміністратары