Джавані Анджэла Бэчу (нар. , Патадза, Сардзінія) — італьянскі курыяльны прэлат і ватыканскі кардынал.

Біяграфія Джавані Анджэла Бэчу нарадзіўся ў 1948 годзе на Сардзініі.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 1972 годзе. Абараніў доктарскую працу па кананічным праве. З 1984 года быў на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы, працаваў у нунцыятурах у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, Судане, Новай Зеландыі, Ліберыі, Вялікабрытаніі, ЗША.

У 2001 годзе Ян Павел II прызначыў яго нунцыем у Анголе; біскупскую сакру ён прыняў у тым жа годзе.

З 2009 годзе быў папскім прадстаўніком на Кубе, з 2017 годзе з’яўляецца папскім дэлегатам пры Мальтыйскім ордэне.

У 2018 годзе быў прызначаны прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. 25 верасня 2020 года адмовіўся ад пасады прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыіПрэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі нечакана адмовіўся ад пасады. Ён быў вымушаны адрачыся ад правоў, звязаных з кардынальскім санам, і быў фактычна адхілены ад курыі ў верасні 2022 года ў сувязі з падазрэннямі аб яго датычнасці да фінансавага скандалу.

Разам з высокапастаўленым святаром па справе аб махлярстве, злоўжываннях, наданні хлуслівай інфармацыі, карупцыі, адмыванні грошай, апублікаванні сакрэтных дакументаў праходзіла яшчэ 9 чалавекpress.vatican.va. Падсудныя абвінавачваліся ў набыцці нерухомасці для Святога Пасаду ў Лондане з парушэннямі і злоўжываннямі.

16 снежня 2023 года паведамлена, што за два даказаныя крадзяжы 75-гадовы кардынал Анджэла Бечу прысуджаны да 5,5 гадоў зняволення, «вечнага выгнання з дзяржаўнай пасады» і штрафу на суму 8 тысяч еўра. Ён стаў самым высокапастаўленым святаром Каталіцкай царквы, асуджаным звычайным крымінальным судом Ватыкана.

Зноскі

Катэгорыя:Кардыналы Італіі Катэгорыя:Доктары багаслоўя