Камароў Уладзімір Міхайлавіч ( — ) — лётчык-касманаўт СССР, інжынер-палкоўнік. Двойчы Герой Савецкага Саюза (19.10.1964 і 24.4.1967).
Член КПСС з 1952 г. Скончыў Маскоўскую спецшколу Ваенна-Паветранных Сіл (1945), Батайскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча імя А. К. Сярова (1949), Ваенна-паветраную акадэмію імя Н. Я. Жукоўскага (1959). З 1960 г. у атрадзе касманаўтаў. 12—13.10.1964 упершыню ў свеце разам з навуковым супрацоўнікам Д. П. Феакціставым і ўрачом Б. Б. Ягоравым здзейсніў палёт на шматмесным касмічным караблі «Узыход-1» у якасці камандзіра карабля. Другі палёт здзейсніў 23—24.4.1967 на касмічным караблі «Саюз-1». Загінуў падчас пасадкі з-за адмовы парашутнай сістэмы. Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве.
Гл. таксама КА Усход-4 — 1-й дублёр КА Узыход-1 — камандзір экіпажа КА Саюз-1 — камандзір экіпажа
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Калугі Катэгорыя:Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны Катэгорыя:Загінулыя касманаўты Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Асобы на марках