Гаро́шак нарбонскі (Vicia narbonensis) — кветкавая расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 40—60 см. Сцябло прамое, рабрыстае, апушанае па рэбрах. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, складанае, з вусікам. Ніжняе лісце складаецца з адной пар лісткоў, сярэдняе і верхняе — з 2—3 пар. Лісткі суцэльныя, простыя, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, брудна-ліловага або персікава-ружовага колеру, адзінкавыя ці па 2—3 у пазухах лісця. Плод — падоўжаны, сціснуты з бакоў струк.
Распаўсюджанне і экалогія Распаўсюджаны на тэрыторыі краін паўднёвай часткі Еўропы, умераных зон Азіі, у Пакістане, Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Егіпет, Марока, Туніс). Заносны від у іншых рэгіёнах свету. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце ў горных і лугавых стэпах, на горных і сухіх лугах, аблогах, пустках, пашах і агародах.
Гаспадарчае значэнне Кармавая і тэхнічная (сідэрацыя) расліна. Магчыма выкарыстанне ў мэтах барацьбы з раслінамі-паразітамі (прызнана пасткавай раслінай насення заразіхі)U.S. National Plant Germplasm System.
Літаратура — С. 567—568.
Спасылкі
Vicia narbonensis L. (Горошек нарбоннский, Leguminosae) // Информационная система идентификации растительных объектов на основе карпологических, палинологических и анатомических данных
Катэгорыя:Гарошак Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Міжземнамор’я Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Тэхнічныя культуры Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе