Івана-Франкоўскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт нафты і газу — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Івана-Франкоўску.

Агульная характарыстыка Адзіная ва Украіне вышэйшая навучальная ўстанова IV узроўню акрэдытацыі нафтагазавага профілю, шматфункцыянальны і разгалінаваны вучэбна-навукова-вытворчы комплекс. Мае 8 інстытутаў, 3 каледжаў і фізіка-тэхнічны ліцэй, якія ўваходзяць у структуру універсітэта. Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 10 тысяч студэнтаў, у тым ліку да 590 замежных студэнтаў з 36 краін Еўропы, Азіі і Афрыкі.

ВНУ заснавана ў 1967 годзе як Івана-Франкоўскі інстытут нафты і газу. З 1994 года — дзяржаўны тэхнічны універсітэт нафты і газу IV ўзроўню акрэдытацыі, з 2001 года — нацыянальны ўніверсітэт.

Структура Інстытут архітэктуры, будаўніцтва і энергетыкі Інстытут прыродазнаўчых навук і турызму Інстытут нафтагазавай інжынерыі Інстытут інжынернай механікі Інстытут інфармацыйных тэхналогій Інстытут эканомікі і менеджменту Інстытут паслядыпломнай адукацыі Інстытут гуманітарнай падрыхтоўкі і дзяржаўнага кіравання

Спасылкі Афіцыйны сайт установы

Катэгорыя:1967 год ва Украіне

Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Украіны