Гаро́шак пацеркападобны, французская чачавіца (Vicia ervilia) — кветкавая расліна роду сямейства .

Батанічнае апісанне Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае або прыўзнятае, галінастае, даўжынёй 20—50 сантыметраў. Лісце чаргуецца па даўжыні сцябла, з вусікам і складаецца з 8—12 пар лісткоў. Лісткі суцэльныя, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, бледна-ружовыя або блакітнаватыя, у гронках. Плод — паніклы, падоўжаны, 3—4 насенны струк, пацеркападобна перацягнуты паміж насеннем.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна паходзіць з Каўказа. Распаўсюджана у краінах Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Егіпет, Лівія), на Мадэйры і Канарскіх астравах, у Еўропе і ўмераных абласцях Азіі U.S. National Plant Germplasm System. Распаўсюдзілася ў іншых рэгіёнах свету.

Засухаўстойлівая і непатрабавальная да якасці глебы расліна. Расце як пустазелле ў пасевах збожжавых, радзей па смеццевых месцах, а таксама па сухім камяністым схілах, у лясах і на вапняках, у перадгор’ях, ніжнім і сярэднім паясах горАгроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения.

Ахоўваецца ў Рэспубліцы Крым, СевастопаліVicia ervilia (L.) Willd. // ИАС «ООПТ России».

Гаспадарчае значэнне Расліна перспектыўная ў якасці ўраджайнай зернефуражнай бабовай культуры, асабліва для свінагадоўчых і птушкагадоўчых гаспадарак. У сене маецца да 16,6 % пратэіну.

Літаратура  — С. 567—568.

Спасылкі

Дикие родичи культурных растений. Vicia ervilia (L.) Willd. — Вика эрвилия. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения Vicia ervilia (L.) Willd. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Гарошак Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Кармавыя расліны