— папулярны від інтэлектуальных гульняў і від спорту ў свеце і ў Беларусі.
Гісторыя
Гісторыя сёгі ў Беларусі непараўна звязана з асобай аднаго з вядучых выкладчыкаў сёгі ў Еўропе . З 2005 па 2010 год пры БДПУ імя М. Танка дзейнічаў клуб сёгі пад яго кіраўніцтвам, а ў 2010 годзе ён стаў кіраўніком секцыі сёгі пры мінскім Палацы дзяцей і моладзі.
З 2016 года С. Лысенка з’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Федэрацыя японскіх шахмат сёгі», а ў 2017 годзе стаў сузаснавальнікам мінскага сёгі-клуба «Гінкамуры».
Першым міжнародным спаборніцтвам па сёгі, якое было праведзена на тэрыторыі Беларусі, стала Адкрытае першынство БДПУ імя М. Танка ў 2007 годзе. Таксама ў Мінску праводзіліся Чэмпіянат свету і Чэмпіянат Еўропы 2013 года, апошні сабраў рэкордную на той момант колькасць удзельнікаў з Еўропы, Азіі і Паўднёвай Амерыкі. Чэмпіянат Еўропы 2020 года таксама планаваўся ў Мінску, але быў адменены з прычыны пандэміі каранавіруса.
Вядомыя гульцы
На жнівень 2020 года ў топ-10 еўрапейскага спісу для сёгістаў уваходзяць пяць гульцоў, якія выступаюць за БеларусьRating list for 2020-08-29:
Сяргей Карчыцкі (3 месца) Вінсент Танян (4 месца) Максім Шапараў (6 месца) Уладзіслаў Закржэўскі (7 месца) Антон Старыкевіч (8 месца)
Таксама высокія месцы ў рэйтынгу займаюць Пётр Шчаслёнак, Іван Марцаў, і Андрэй Лысенкі і Аляксей Лаўрыновіч.
Беларусь займае другое месца ў свеце па сярэднім рэйтынгу пяці найлепшых гульцоў краіны пасля ЯпонііRating list for 2020-08-29 (Country rank) і мае самую высокую колькасць актыўных гульцоў з усіх краін топ-20 гэтага рэйтынгу — 304 чалавекі.
*