Леў Яўстаф’евіч Крыштаповіч () — беларускі вучоны, доктар філасофскіх навук, прафесарНавуковы рэцэнзуемы часопіс.
Біяграфія Нарадзіўся 25 ліпеня 1949 года ў в. Пекалін Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 2008—2014 гадах быў намеснікам кіраўніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Скандал 7 верасня 2021 года ў нумары 68 газеты «Мінская праўда» надрукаваны артыкул Крыштаповіча «Што хвалюе ў Беларусі каталіцкіх дзеячаў і іх польскіх куратараў?», праілюстраваны на першай старонцы газеты карыкатурай на каталіцкіх святароў і беларускую нацыянальную сімволіку. На малюнку выяўляюцца каталіцкія святары у характэрным адзенні, свастыка, бел-чырвона-белы сцяг і словы беларускага хрысціянскага гімна «Магутны Божа» на фоне перакручанай рэплікі абраза росіцкіх пакутнікаў — святароў, якія падчас Другой сусветнай вайны разам са сваімі вернікамі мужна прынялі смерць ад рук нацысцкіх карнікаў. Малюнак мае подпіс: «Мутацыя веры. Крыжы бываюць розныя…». Пры гэтым іншы матэрыял на тытульнай старонцы мае назву, якая адсылае ў часы нацысцкай Германіі: «У чым меў рацыю Гебельс?». Беларускі каталіцкі касцёл даў афіцыйны адказ на гэтую публікацыюБеларускі Касцёл: «Публікацыя ў „Мінскай праўдзе“ нясе маральную шкоду хрысціянам розных канфесій», Радыё Свабода, 7 верасня 2021 г.:
Раней прэс-сакратар Беларускага каталіцкага касцёла айцец Юрый Санько адзначыў, што згаданая карыкатура зневажае хрысціянскі крыж, што абражае ўсіх хрысціян прапагандай нацысцкай сімволікіПрадстаўнік Беларускага касцёла пра публікацыю ў дзяржаўнай газеце: «Плюнулі ў твар мільёнам каталікаў», Радыё Свабода, 7 верасня 2021 г..
Санкцыі ЕС Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Крыштаповіч як намеснік кіраўніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра ў рашэнні Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года быў названы важным голасам прапаганды, які падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі.Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012.
Творы «Беларусь як руская святыня», «Беларусь і Расія: гісторыясофскае і цывілізацыйнае адзінства»Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Леў Крыштаповіч: Беларусь — гэта Расія, Наша Ніва, 2 красавіка 2018 г..
Крыніцы
Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы XXI стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС