Віктар Уладзіміравіч Пржыялко́ўскіБеларусь у асобах і падзеях. Пржыялкоўскі Віктар Уладзіміравіч. ( — ) — вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1984), Герой Сацыялістычнай Працы (1983).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Серпухаў (Маскоўская вобласць). У 1953 годзе скончыў факультэт электравакуумнай тэхнікі і спецыяльнага прыборабудавання Маскоўскага энергетычнага інстытута. Працаваў у Пензенскім філіяле СКБ-245 на заводзе лічыльна-аналітычных машын, займаў пасады майстра, інжынера, старшага інжынера, начальніка лабараторыі, галоўнага канструктара спецыялізаванай электронна-вылічальнай машыны «Граніт». З 1956 года ў Нагінску — старшы інжынер, вядучы інжынер у вайсковай частцы № 06669 Маскоўскай ваеннай акругі, дзе прымаў удзел у распрацоўцы паўправадніковай ЭВМ.
Са жніўня 1959 па ліпень 1971 года працаваў у Мінску ў Спецыяльным канструктарскім бюро Завода вылічальных машын імя С. Арджанікідзэ. Займаў пасады начальніка лабараторыі, начальніка аддзела, з 1964 года — галоўны інжынер СКБ, потым намеснік дырэктара па навуковай рабоце—галоўны інжынер філіяла Навукова-даследчага цэнтра электроннай вылічальнай тэхнікі (НДЦЭВТ).
З 1971 года В. У. Пржыялкоўскі ў Маскве на пасадзе намесніка дырэктара па навуковай рабоце—галоўнага інжынера НДЦЭВТ, з 1977 года дырэктар цэнтра і адначасова намеснік Генеральнага канструктара, з 1977 года Генеральны канструктар Адзінай сістэмы ЭВМ (ЕС ЭВМ). З 1986 года на пасадзе генеральнага дырэктара навукова-вытворчага аб’яднання «Персей» — дырэктар НДЦЭВТ, з 1990 года — Галоўны канструктар — навукова-тэхнічны кіраўнік НДЦЭВТ, з 1994 — галоўны навуковы супрацоўнік, начальнік лабараторыі ААТ «НИЦЭВТ».
Памёр 23 жніўня 2016 года, пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Навуковая дзейнасць В. У. Пржыялкоўскі прымаў непасрэдны ўдзел і ў якасці Генеральнага канструктара кіраваў распрацоўкай ЭВМ «Минск-2» (1962), «Минск-23» (1966), «Минск-32» (1968), «ЕС-1020», быў галоўным канструктарам БЦВМ комплекса «Аргон». У час яго кіраўніцтва НДЦЭВТ былі распрацаваны бартавыя вылічальныя машыны А-17, А-40, Ц-100 інш.
Сярод публікацый вучонага: Электронная вычислительная машина «Минск-32». — М., 1972 (разам з В. Я. Пыхціным і Г. Дз. Смірновым); Электронная вычислительная машина ЕС-1020. М., 1975 (у саўтарстве); Технические и прогаммные средства Единой системы ЭВМ (ЕС ЭВМ-2). М., 1980 (разам з Ю. С. Ломавым).
Узнагароды Медаль «Серп і Молат» (1983) Ордэн Леніна (1983) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1977) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971) Медаль «За працоўную адзнаку» (1966) і інш. Дзяржаўная прэмія СССР 1970 года
Літаратура
Спасылкі
Беларусь у асобах і падзеях. Пржыялкоўскі Віктар Уладзіміравіч. // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Пржиялковский Виктор Владимирович // «Виртуальный компьютерный музей» Словарь-справочник по информатике (онтология информатики) // Факультэт інфармацыйных тэхналогій Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта Скончался генеральный конструктор ЕС ЭВМ Виктор Пржиялковский // Ежедневное онлайн-издание D-russia.ru
Катэгорыя:Інжынеры СССР Катэгорыя:Інжынеры Расіі Катэгорыя:НДІЭВМ Катэгорыя:Дэлегаты XXVII з’езда КПСС