Алесь Галуза, поўнае імя Аляксандр Пятровіч Галуза (, Новыя Дарогі, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — 7 чэрвеня 2001) — беларускі пісьменнік, настаўнік.

Біяграфія Скончыў Новадарожскую пачатковую і Старадарожскую сямігадовую школы.

У 1933 годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі ў 1935 годзе застаўся ў Мінску. Працаваў сталяром на мэблевым камбінаце і адначасова займаўся на вячэрнім аддзяленні рабфака. У 1938 годзе паступіў на літаратурны факультэт Мінскага настаўніцкага інстытута.

Пасля заканчэння інстытута быў накіраваны на працу ў Дварышчанскую няпоўную сярэднюю школу Дзяржынскага раёна.

У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў накіраваны на працу ў Негарэльскую сярэднюю школу.

У 1949 годзе быў незаконна рэпрэсіраваны і адпраўлены на поўнач, дзе працаваў у шахтах Варкуцінскага вугальнага басейна.

Пасля рэабілітацыі працаваў настаўнікам у Негарэльскай сярэдняй школе.

Творчасць Першае апавяданне «Упаляваў» надрукавана ў стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень» у 1962 годзе. З таго часу многія апавяданні і казкі пісьменніка надрукаваны ў раённай газеце «Сцяг Кастрычніка», часопісах «Вясёлка» і «Бярозка».

У 1971 годзе выйшла першая кніжка А. Галузы — «Штукары», у 1978 годзе — «Шыльда на дроце». У 1993 годзе ў часопісе «Маладосць» змешчана аўтабіяграфічная аповесць «Дарога праз пакуты»Алесь Галуза .

«Шыльда на дроце» зборнік апавяданняў пра вялікія і малыя падзеі, у якіх відаць характар чалавека, пра ўчынкі, з якіх пачынаецца мараль, мужнасць, годнасць, пра сяброўства, пра штодзённыя адкрыцці, якія адбываюцца ў дзяцінстве.

Творы Галуза, А. Штукары : апавяданні / Алесь Галуза. — Мінск : Беларусь,1971.-78с. Зборнік апавяданняў пра жыццё, вучобу, дапамогу дарослым у працы школьнікаў 70-х гадоў ХХ ст. Галуза, А. Шыльда на дроце : апавяданні / Алесь Галуза. — Мінск : Маст.літ., 1978. — 88с. Галуза, А. Абноўка: апавяданне / А. Галуза // Сцяг Кастрычніка. — 1992. — 15 красавіка. Галуза, А. Аварыя: апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка. — 1991. −16 лютага. Галуза, А. Баравінка: апавяданне / А. Галуза. — 1971. — 12 чэрвеня. Галуза, А. Бумажнік: апавяданне // Сцяг Кастрычніка. — 1963. — 29 жніўня. — С. 4. Галуза, А. Ведзьма : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка. — 1994. — 10 кастрычніка. Галуза, А. Дарога праз пакуты / Алесь Галуза // Маладосць. — 1993.-№ 2,3. Галуза, А. І яна любіць ласку : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-13 кастрычніка. Галуза, А. Каляровая паштоўка: апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1989.-12 сакавіка. Галуза, А. Крылы: гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1987.-8 жніўня. Галуза, А. Марыся: гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1986.-8 сакавіка. Галуза, А. Медаль: апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-4 красавіка. Галуза, А. Пераблыт: гумарыстычнае апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1986.-20 лютага. Галуза, А. Пра казку і байку : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1987.-22 чэрвеня. Галуза, А. Рукавічка : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1991.-20 студзеня. Галуза, А. Сахачык : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1988.-20 верасня. Галуза, А. Стрэл … у хаце : гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1989.-6 мая. Галуза, А. Чаму пеўнік прыгажэйшы за курачку : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1987.-18 верасня. Галуза, А. Чый след? : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1988.-10 чэрвеня. Галуза, А. «Штукары» : апавяданне / А. Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1965.-25 лістапада. Галуза, А. Шыка і Кеша : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-3 сакавіка. Галуза, А. Яблыкі : апавяданне / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1992.-26 жніўня. Галуза, А. Як завецца тая вёска? : гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-27 красавіка. Галуза, А. Як песня, як музыка : гумарэска / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1994.-5 снежня. Галуза, А. Як сякера шукала прыгожую ёлку : казка / Алесь Галуза // Сцяг Кастрычніка.-1990.-24 лістапада.

Крыніцы

Літаратура Шыльда на дроце : апавяданні / Алесь Галуза; [мастак А. А. Аблажэй]. — Мінск, 1978. (Інфармацыя: форма імя на рускай мове — Галуза Александр Петрович.)

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі