Менке Кац (, ; 1906, Свянцяны, Віленская губерня, Расійская імперыя, цяпер Літва — 24 красавіка 1991, Спрынг Глен, штат Нью-Ёрк, ЗША) — яўрэйскі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў ноч другога дня Песаху. Бацька Гіршэ-Довід быў родам са Свіры, дзе меў уласны бровар, аднак быў вымушаны перавесці бізнес у Свянцяны з прычыны невялікіх заробкаў; маці Бадона Губерская паходзіла з Міхалішак. Менке назвалі ў імя бабулі па бацьку. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацвёра дзяцей (двое нарадзіліся ў Свіры, яшчэ двое маладзейшыя ў Свянцянах).
З прычыны недастатковых заробкаў бацька ў 1914 годзе падаўся ў ЗША. Менке скончыў хедар у Свянцянах, пасля сям’я была вымушаная пераехаць да матчыных сваякоў у Міхалішкі.
У 1920 годзе сям’я выехала да бацькі ў ЗША, пасяліліся ў Нью-Ёрку. З пачатку 1920-х гадоў Менке Кац друкаваўся ў яўрэйскіх газетах у ЗША. Тут выходзілі ягоныя шматлікія кнігі паэзіі, у якіх належнае месца займала тэма малой радзімы. Спачатку трымаўся пракамуністычных поглядаў, пасля пачатку палітычных рэпрэсій у СССР перагледзеў іх. У 1926 ажаніўся з Хаске Бляхер, эмігранткай з Уваравічаў; яны пераехалі ў Лос-Анджэлес. Менке зарабляў пісаннем і рамонтам гадзіннікаў, аднак пасля нараджэння дачкі Траім і сына Ноя вярнуўся ў Нью-Ёрк. Дзяцей выхоўвала жонка з бацькамі ў Пасаіку.
З 1953 годзе, калі стала вядома пра , Кац канчаткова парваў з левымі і пачаў выдаваць уласны літаратурны часопіс «Бітэр-рут».
У 1972 годзе намінаваны на Пулітцэраўскую прэмію.
Творчасць Першы зборнік — «Тры сястры» (1932), за публікацыі якога без згоды ён быў выключаны з «Пралетпэну» ( — пралетарскае пяро). Затым былі кнігі вершаў «Мястэчка палае» (1938), «Адказ маёй бабулі Баданы» (1939) і іншыя. Пісаў на ідыш і англійскай мове.
Агулам выдаў 18 зборнікаў паэзіі. Перакладзены на беларускую, грэчаскую, італьянскую, іўрыт, французскую, японскую і іншыя мовы.
Беларускія пераклады Паасобныя вершы ў перакладзе англійскай Таццяны Галідэй апублікаваны ў Запісах БІНіМ № 27 за 2004 год. — С. 397—408; асобная частковая электронная перапублікацыя..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Малітва каменя зрабіцца ветрам. Вершы Блог пра Менке Каца SVINTSYAN Heersha-Leyb Tarshish by MENKE KATZ translated from the Yiddish by BENJAMIN AND BARBARA HARSHAV Menke Katz. NINETEEN POEMS Menke Katz, 85, Poet Appreciated For His Lyrical Style. By RICHARD F. SHEPARD // The New York Times Dovid Katz and Harry Smith (eds.), Menke: The Complete Yiddish Poems of Menke Katz (trans.: Benjamin Harshav and Barara Harshav), New York: Ths Smith Звесткі ў каталогу Freedman https://jewish.ru/ru/people/society/179517/
Катэгорыя:Паэты ЗША Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты