Агент «оранж»Снакин В. В. Экология и природопользование в России: энциклопедический словарь / Валерий Викторович Снакин — Academia, 2008. — 814 c. — ISBN 978-5-87444-293-4., «эйджэнт оранж»Новые слова и значения: Словарь-справочник по материалам прессы и литературы 80-х годов — Институт лингвистических исследований (Российская академия наук), 1997—903 c. (, аранжавы рэагент) — назва сумесі гербіцыдаў і дэфаліянтаў сінтэтычнага паходжання. Ужываўся арміяй Вялікабрытаніі падчас вайны ў МалаіBruce Cumings. The Global Politics of Pesticides: Forging Consensus from Conflicting Interests (англ.). — Earthscan, 1998. — P. 61. і ЗША падчас Другой Індакітайскай вайны з 1961 па 1971 год у рамках праграмы па знішчэнні трапічных лясоў і расліннасці, большай часткай на тэрыторыі Паўднёвага В’етнама, а таксама шэрагу іншых краін Індакітайскага паўвострава (Камбоджы, Лаоса і Тайланда, нават пры тым, што апошні не мае агульных межаў з В’етнамам). Назва «Оранж» з’явілася з-за аранжавай афарбоўкі бочак для транспарціроўкі гэтага хімікату. Адзіны актыўны інгрэдыент агента — 2,4,5-трыхлорфенаксіуксусная кіслата (2,4,5-Т), адзін з распаўсюджаных фенаксі-гербіцыдаў той эпохі.
Па даных міністэрства абароны ЗША, з 1962 па 1971 год амерыканцы распылілі на 10 % тэрыторыі Паўднёвага В’етнама 77 мільёнаў літраў «эйджэнт оранж», у тым ліку 44 мільёны літраў, якія змяшчаюць дыяксін. Па даных в’етнамскага «Таварыства пацярпелых ад дыяксіну», з трох мільёнаў в’етнамцаў — ахвяраў хімікату да цяперашняга часу звыш мільёна чалавек ва ўзросце да 18 гадоў сталі інвалідамі, якія пакутуюць на спадчынныя захворванніВьетнам возмутился решением суда США по иску пострадавших от диоксина // NEWSru, 23 февраля 2008.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Аўксінападобныя гербіцыды