Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года (афіцыйна — Гульні XXV Алімпіяды) — XXV зімовыя Алімпійскія гульні, якія праходзілі з 6 па 22 лютага 2026 года ў Мілане і Карціна-д’Ампеца (Італія).

Арганізатар Вынікі галасавання Кандыдаты Краіна1-ы раўндМілан, Карціна-д’Ампеца 47Стакгольм, Орэ 34

Цырымонія адкрыцця

6 лютага 2026 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXV зімовых Алімпійскіх гульняў. Акрамя галоўнай цырымоніі ў Мілане на стадыёне «Сан-Сіра», паралельныя ўрачыстыя мерапрыемствы адбываліся ў гарадах Прэдаца, Лівінья і Карціна-д’Ампеца — месцах алімпійскіх спаборніцтваў. Упершыню ў гісторыі былі ўсталяваныя адразу дзве чашы з алімпійскім агнём: адна ў Мілане на Арцы Міру, а другая — у Карціна-д’Ампеца на П’яца Дзібона, у цэнтры горада.

Спаборніцтвы У праграму гульняў ўвайшлі спаборніцтвы ў 15 дысцыплінах. Бабслей Біятлон Гарналыжны спорт Канькабежны спорт Кёрлінг Лыжнае дваябор’е Лыжныя гонкі Санны спорт Скачкі з трампліна Скелетон Скі-альпінізм Снаўбордынг Фігурнае катанне Фрыстайл Шорт-трэк Хакей

Разыграна 116 камплектаў узнагарод.

Спаборніцтвы па кёрлінгу пачаліся 4 лютага.

8 лютага аўстрыйскі снаўбардыст Беньямін Карл выйграў алімпійскае золата ў паралельным гіганцкім слаламе ва ўзросце 40 год і 115 дзён, стаўшы самым узроставым пераможцам зімовых Алімпійскіх гульняў у асабістых відах спорту. 16 лютага 41-гадовая амерыканская бабслеістка Элана Маерс Тэйлар пабіла гэты рэкорд.

15 лютага нарвежскі лыжнік Ёханес Хёсфлат Клеба атрмаў перамогу разам з эстафетнай зборнай і выйграў свой дзявяты залаты алімпійскі медаль, стаўшы рэкардсменам зімовых Алімпіяд па гэтым паказчыку. Затым ён дадаў у калекцыю яшчэ два залатыя медалі.

Упершыню ў гісторыі Алімпійскіх гульняў адбылася жаночая лыжная гонка на 50 км, у апошні дзень, 22 лютага, залаты медаль атрымала шведская лыжніца Эба Андэрсан. У гэты ж дзень мужчынская зборная ЗША па хакеі выйграла алімпійскі турнір і паўтарыла свой поспех 1980 года.

Медальны залік Пераможцам неафіцыйнага агульнакаманднага заліку стала зборная Нарвегіі, якая атрымала 41 медаль, у тым ліку 18 залатых.

Цырымонія закрыцця

Месцам правядзення цырымоніі закрыцця Алімпіяды 22 лютага 2026 года стаў антычны амфітэатр у Вероне.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Зімовыя Алімпійскія гульні Катэгорыя:Люты 2026 года Катэгорыя:2026 год у Італіі Катэгорыя:2026 год у спорце