Мікалай Мікалаевіч Каўцэвіч (, Любча, Навагрудскі павет, Мінская губерня — , Горкі) — беларускі фізік, прафесар (1932), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).
Біяграфія Нарадзіўся 5 верасня 1897 года ў Любчы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер — Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці).
Па сканчэнні Навагрудскай пачатковай школы паступіў у Віленскую гімназію, затым перавёўся ў Мінскую класічную гімназію, якую паспяхова скончыў у 1909 годзе. У тым жа годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта.
Служыў у арміі, працаваў у харчовай камісіі, выкладаў матэматыку.
У 1922 годзе вярнуўся ў Беларусь, выкладаў у політэхнічным інстытуце і ў інстытуце сельскай гаспадаркі.
У 1925 годзе стаў выкладчыкам сельскагаспадарчага інстытута на кафедры фізікі. У 1932 годзе яму было прысвоена званне прафесара. З 1938 года сумяшчаў працу загадчыка кафедры з пасадай дэкана агранамічнага факультэта.
У гады вайны быў накіраваны ў Свярдлоўск, дзе ў сельскагаспадарчым інстытуце да лістапада 1944 года працаваў загадчыкам кафедры фізікі, затым да лета 1945 года — прафесарам кафедры фізікі Маскоўскага гідрамеліяратыўнага інстытута.
У верасні 1945 года загадам міністра сельскай гаспадаркі СССР прызначаны дырэктарам Беларускага сельскагаспадарчага інстытута.
Памёр 1 ліпеня 1949 года ў Горках. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Узнагароды У 1940 годзе атрымаў ордэн «Знак Пашаны» і Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР. У снежні 1948 года было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР.
Ушанаванне памяці У 2001 годзе выйшла брашура, прысвечаная Мікалаю Мікалаевічу Каўцэвічу.
Літаратура Каўцэвіч Мікалай Мікалаевіч // Памяць: гіст.-дакум.хроніка Горацкага р-на. — Мн., 1996. — С. 564. Скаромная, С. Быў рэктарам акадэміі / С. Скаромная // Новае жыццё (Навагрудскага раёна). — 2001. — 29 снежня. Каўцэвіч Мікалай Мікалаевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 297. Каўцэвіч Мікалай Мікалаевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 564.
Катэгорыя:Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Дэканы агранамічнага факультэта БДСГА