Помнік землякам — помнік у цэнтры вёскі Брадзяцін Маларыцкага раёна. Размешчаны каля былога сельскага клуба (цяпер дом сацыяльных паслуг). Пастаўлены ў 1978 годзе на ўшанаванне памяці 66 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах, у партызанскай барацьбе ці былі закатаваны гітлераўцамі. Аўтары помніка скульптар У. Булыга і архітэктар Ю. Казакоў.
Апісанне Паміж 2 рознавялікімі бетоннымі пілонамі (вышыня 10 і 7 м) замацаваны прамавугольны блок (вышыня 5 м). На яго фасадным баку ледзь пазначаны плоскія рэльефныя выявы фігур мужчыны, жанчыны і хлопчыка. Выразна акрэслены толькі галовы. Фігуры высечаны ў абагульнена ўмоўнай манеры. Ніжэй выява зліваецца з буйной муроўкай. На бакавой грані — прозвішчы загінуўшых. Каля помніка — выкладзеная бетоннымі плітамі пляцоўка.
Літаратура
Катэгорыя:Творы Уладзіміра Булыгі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Казакова Катэгорыя:Помнікі Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:1978 год у Беларусі Катэгорыя:Брадзяцін Катэгорыя:Славутасці Маларыцкага раёна