Убо́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёскаРешение Лоевского районного Совета депутатов от 26 марта 2010 г. № 163 О преобразовании деревни Уборок в агрогородок) Уборак.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Уборкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ястрабскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ва Уборак. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпнякоўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 28 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Пярэдзелкаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Міхалёўка і Тучкі)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 14 снежня 1981 года ў склад Страдубскага сельсавета перададзена вёска БушацінРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 снежня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 2 (1700).. 11 мая 1986 года скасавана вёска ДубраўкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862)., 23 верасня 2011 года — вёска ВазонРешение Лоевского районного Совета депутатов от 23 сентября 2011 г. № 70 Об упразднения сельских населенных пунктов Лоевского района Гомельской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 774 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 90,1 % — беларусы, 8,3 % — рускія, 0,6 % — лезгіныЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 641 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Холмецкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе